Васіль Рыгоравіч Супрун: Розніца паміж версіямі

др
вікіфікацыя з дапамогай AWB
др (удакладненне)
др (вікіфікацыя з дапамогай AWB)
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[10 сакавіка]] [[1926]] г. у в. [[Глоўсевічы]] Слонімскага павета ([[Навагрудскае ваяводства (Польшча)|Навагрудскае ваяводства]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польская Рэспубліка]]). У [[1944]] г. скончыў трэці курс [[Слонімская настаўніцкая семінарыя|Слонімскай настаўніцкай семінарыі]]. З [[1944]] да [[1947]] працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах вёсак [[Міжэвічы (Слонімскі раён)|Міжэвічы]] і [[Глоўсевічы]] Слонімскага раёна.
 
У маі [[1946]] разам з сябрамі [[Міхась Ракевіч|Міхасём Ракевічам]], [[Міхась Чыгрын|Міхасём Чыгрынам]], [[Аляксандр Гардзейка|Аляксандрам Гардзейкам]] і іншымі стварыў у [[Слонім]]е беларускую патрыятычную падпольную групу «[[Чайка (арганізацыя)|Чайка]]». Устаноўчы сход арганізацыі адбыўся на пачатку мая [[1946]] г. Арганізацыя ставіла сваёй мэтай барацьбу з гвалтоўнай [[каланізацыя]]й, [[русіфікацыя]]й і вульгарызацыяй краю, абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларусаў, абарону мясцовых беларускіх традыцыяў, культуры, мовы, гістарычных святыняў. «[[Чайка (арганізацыя)|Чайка]]» хутка расла і шырылася (асноўным за кошт студэнцкай моладзі і інтэлігенцыі), але ў сярэдзіне [[1947]] г. была выкрытая ў сувязі з правалам наваградскай арганізацыі [[Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)|Саюз вызвалення Беларусі]] (СВБ выдаў правакатар [[Алесь Бажко]]), з якой некаторыя сябры «Чайкі» ўтрымлівалі сувязь у выніку канспірацыйных памылак.
 
Васіль Супрун быў арыштаваны [[6 чэрвеня]] [[1947]] г. па дарозе з роднай вёскі ў школу, дзе ён працаваў настаўнікам. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавіцкай следчай турме «[[Крывое кола]]» і мінскай «[[Следчы ізалятар КДБ Беларусі|амерыканцы]]». [[21 лістапада]] [[1947]] г. Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругі ў [[Мінск]]у паводле артыкулаў 63-1 і 76 КК БССР (здрада радзіме і антысавецкая агітацыя) асудзіў Васіля Супруна разам з маладзечанскай групай падполля ([[Сяргей Яноўскім|Сяргеем Яноўскім]], [[Антон Кабак|Антонам Кабаком]], [[Кастусь Альшэўскі|Кастусём Альшэўскім]]) на 25 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў паражэння ў правах з [[канфіскацыя маёмасці|канфіскацыяй маёмасці]]. Пакаранне адбываў у турмах [[Баранавічы|Баранавічаў]], [[Мінск]]а, [[Гродна]], [[Орша|Воршы]], лагерах [[Інта|Інты]] і [[Варкута|Варкуты]]. У зняволенні падтрымліваў тайную міжлагерную перапіску з паэтэсай [[Ларыса Геніюш|Ларысай Геніюш]]. Вызвалены паводле рашэння Камісіі Вярхоўнага Савета СССР ад [[16 чэрвеня]] [[1956]] г. са зняццем судзімасцi і з дазволам вярнуцца ў [[Беларусь]].
 
У [[Слонім]] вярнуўся ў снежні [[1956]] г., дзе адразу быў узяты на спецулік з забаронай працаваць па спецыяльнасці. Вымушаны быў пакінуць Слонім; працаваў будаўніком. З [[1963]] г. праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З [[1968]] г. навуковы супрацоўнік [[Брэсцкі абласны краязнаўчы музей|Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея]]. У [[1969]] г. скончыў [[гістарычны факультэт БДПУ|гістарычны факультэт]] [[Мінскі педагагічны інстытут|Мінскага педагагічнага інстытута]]. Нягледзячы на перашкоды, у канцы [[1980-я|1980-х]] г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палітычнай паэзіяй. Член [[СП Беларусі]] з [[1995]] г.
 
Памёр [[2 мая]] [[2007]] г. у [[Слонім]]е.
 
== Творы ==
 
{{DEFAULTSORT:Супрун Васіль}}
[[Катэгорыя:ПостаціКраязнаўцы беларускага краязнаўстваБеларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай археалогіі]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
315 931

праўка