Эдвард Адамавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 257:
 
[[File:Minsk - Dom Janickaga - vulica Saveckaja nr 14.JPG|thumb|Былы дом Яніцкага ў Мінску (зараз вул. Савецкая, 14), дзе на другім паверсе знаходзілася кватэра [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвігі Кастравіцкай]]. Фота 2008 г.]]
У гэты час членамі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі былі 675 чалавек<ref>''Смалянчук, А. Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 94.<name="ReferenceG"/ref> — галоўным чынам, прадстаўнікі карэннага каталіцкага дваранства ([[Род Абрампальскіх|Абрампальскія]], [[Род Аскеркаў|Аскеркі]], [[Род Багдашэўскіх|Багдашэўскія]], [[Род Ваньковічаў|Ваньковічы]], [[Род Вайніловічаў|Вайніловічы]], [[Род Валадковічаў|Валадковічы]], [[Род Горватаў|Горваты]], [[Род Друцкіх-Любецкіх|Друцкія-Любецкія]], [[Род Ельскіх|Ельскія]], [[Род Здзяхоўскіх|Здзяхоўскія]], [[Род Кастравіцкіх|Кастравіцкія]], [[Род Кеневічаў|Кеневічы]], [[Род Любанскіх|Любанскія]], [[Род Свідаў|Свіды]], [[Род Скірмунтаў|Скірмунты]], [[Род Чапскіх|Чапскія]], [[Род Яленскіх|Яленскія]] і інш.), якія менаваліся і як «літоўцы» (ці па-польску — [[літвіны|«літвіны»]]), і як «палякі» (у палітанімічным значэнні), лічачы сябе прамымі спадкаемцамі [[шляхта|шляхецкай]] эліты [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Мінская выстаўка (1901) паспрыяла актывізацыі дзейнасці іншых губернскіх сельскагаспадарчых таварыстваў, а наступная выстаўка, арганізаваная ў 1901 г. у [[Горад Даўгаўпілс|Дынабургу]] Віцебскім таварыствам сельскай гаспадаркі, па сутнасці ператварылася ў значны з’езд літоўска-беларускага дваранства<ref name="ReferenceY">''Смалянчук, А. Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 95.</ref>. Ад самага пачатку свайго існавання, акрамя гаспадарчай функцыі, МТСГ пачало займацца (з-за адсутнасці [[земства]]ў у «заходніх губернях») вырашэннем многіх мясцовых праблем, стаўшы самай уплывовай грамадскай арганізацыяй [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 78.</ref>. Эдвард Вайніловіч так падсумаваў вынікі дзейнасці сваёй арганізацыі: ''«Зерні дабра і праўды, кінутыя нашымі продкамі ў зямлю, узышлі і далі выдатны плён — усеагульны дабрабыт. Зараз здаецца гэта ўсё ясным і простым. Не, панове. Не з лёгкасцю стаў дасягнуты такі вынік»''<ref name="ReferenceH"/>. Матэрыяльны дабрабыт дваран Мінскай губерні стаў значным рэсурсам для іх будучай палітычнай актыўнасці.
 
Значна дапамагала Эдварду яго сястра [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвіга Кастравіцкая]], салон якой у яе кватэры ў доме Яніцкага на вуліцы Захараўскай (№ 20) у [[Горад Мінск|Мінску]] быў важным цэнтрам грамадскага жыцця Літвы і Беларусі. У салоне Кастравіцкай часта арганізоўваліся т.зв. «палітычныя абеды» — неафіцыйныя сходы членаў МТСГ і іншых асоб, якія ў нефармальным парадку вузкім колам вырашалі гаспадарчыя і палітычныя пытанні, што пазней атрымоўвалі фармальнае зацвярджэнне на агульным сходзе МТСГ<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 83.</ref>.
Радок 275:
 
=== Захаванне своеасаблівасці краіны ===
Пасля падаўлення [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] ва ўмовах палітыкі працяглага і моцнага ідэалагічнага, асіміляцыйнага і эканамічнага націску з боку расійскага царызму на мясцовых дваран (галоўным чынам, польскамоўных і каталікоў, якія называлі сябе і «літоўцамі» («літвінамі»), і «палякамі») апошнія здолелі ўсё ж захаваць сваю этнічную самасць і значны працэнт у агульнай структуры землеўладання ў [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходнім краі]]. Немалая роля ў гэтым належала дзейнасці мясцовых таварыстваў сельскай гаспадаркі, што дазваляла мясцовым дваранам каардынаваць працу па ўдасканаленні кіравання гаспадаркай сваіх маёнткаў (для павышэння эфектыўнасці) і займацца ўзаемнай фінансавай дапамогай, каб утрымліваць свой эканамічны ўплыў у губернях Паўночна-Заходняга краю. Дзейнасць [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] і іншых падобных таварыстваў у апошняй трэці XIX — пачатку XX ст. была прамой рэалізацыяй прынцыпаў [[арганічная праца|«арганічнай працы»]] і не выходзіла за межы т.зв. «згодніцтва» (польск. «ugoda») — імкнення да канкрэтнага паразумення з расійскім урадам і атрымання пэўных магчымасцей захавання своеасаблівасці сваёй краіны ў моўнай, рэлігійнай і адміністрацыйнай сферах як умовы такога паразумення<ref>''Смалянчук, А. Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 95.<name="ReferenceY"/ref>.
 
== Смерць дзяцей і будаўніцтва Чырвонага касцёла ў Мінску ==
Радок 743:
[[Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута]]
[[Катэгорыя:Краёўцы]]
[[Катэгорыя:ПостаціПалітыкі беларускай палітыкіБеларусі]]
[[Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі]]