Віктар Антонавіч Івашкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 6:
З пачатку 1980-х гг. — у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік першых, напаўпадпольных незалежніцкіх суполак [[Беларуская спеўна-драматычная майстроўня|«Беларуская Майстроўня»]], [[Талака, аб'яднанне|«Талака»]].
 
Адзін са стваральнікаў падпольнай антысавецкай [[Арганізацыя «Незалежнасць»|арганізацыі «Незалежнасць»]] (1984—1985) у якую ўваходзілі таксама [[Валянцін Рыгоравіч Вячорка|Вінцук Вячорка]], [[Сяргей Іванавіч Дубавец|Сяргей Дубавец]], [[Сяржук Сокалаў-Воюш]], Алесь Суша<ref>http://www.svaboda.org/a/26944637.html</ref>, [[Гэнік Лойка|Генік Лойка]], [[Алесь Костка]], [[Алесь Бяляцкі|Алесь Бяляцкі,]], [[Яўген Івашкевіч]], [[Генадзь Мікалаевіч Сагановіч|Генадзь Сагановіч]]<ref>https://www.youtube.com/watch?v=3uxkr-eQmH0</ref>.
 
Быў сярод арганізатараў [[Марш-пратэст па Заходняй Дзвіне|маршу-пратэсту па Заходняй Дзвіне]]-Даўгаве супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС (1987), экалагічнага маршу па Прыпяці — адной з першых чарнобыльскіх акцый пратэсту (1988), забастоўкі вадзіцеляў гарадскіх аўтобусаў у Мінску (1989).
Радок 21:
З 1997 г. Віктар Івашкевіч быў рэдактарам газеты «Рабочий», з 1999 г. — віцэ-прэзідэнтам Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.
 
Неаднаразова атрымліваў адміністрацыйныя пакаранні ў выглядзе арыштаў і штрафаў, у знак пратэсту аб’яўляў галадоўку. У кастрычніку 2002 г. асуджаны на два гады абмежавання волі за публікацыю артыкула «Злодзей павінен сядзець у турме», надрукаванага ў газеце «Рабочий» падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі<ref name="novychas.by">http://novychas.by/asoba/u-vjanok-pamjaci-viktar-ivaszkevicz-fota</ref>, у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзідэнта Беларусі. Увесь наклад канфіскавалі проста ў друкарні. У снежні 2002 года Віктар Івашкевіч пачаў адбываць пакаранне ў [[Баранавічы|Баранавічах]].
 
Цягам 2007—2009 гадоў быў намеснікам старшыні [[Партыя БНФ|Партыі БНФ]].
Радок 27:
На прэзідэнцкіх выбарах 2010 г. Віктар Івашкевіч з’яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты ад «Еўрапейскай Беларусі» [[Андрэй Саннікаў|Андрэя Саннікава]]. Да лютага 2011 г. быў кіраўніком мінскай гарадской арганізацыі БНФ. У лютым 2011 г. Віктар Івашкевіч абвясціў пра выхад з партыі з-за нязгоды з пазіцыяй, якую заняў былы кандыдат у прэзідэнты [[Рыгор Кастусёў]], узначальваў аргкамітэт нацыянальна-дэмакратычнай партыі «Беларускі рух».
 
Памёр Віктар Івашкевіч 3 кастрычніка 2013 года пасля цяжкай і працяглай хваробы<ref>http:// name="novychas.by"/asoba/u-vjanok-pamjaci-viktar-ivaszkevicz-fota</ref>.
 
== Сям’я ==
Радок 52:
[[Катэгорыя:Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні]]
[[Катэгорыя:Члены Талакі]]
[[Катэгорыя:ПостаціПалітыкі беларускай палітыкіБеларусі]]
[[Катэгорыя:Рэдактары Беларусі]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Паўночных могілках]]