Падлужжа (Капыльскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 70:
 
== Гісторыя ==
Падлужжа вядома з [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] У 1575 г. маёнтак у Навагрудскім павеце і ваяводстве ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1669 годзе сяло, 7 валок зямлі, у складзе маёнтка Старыца, уласнасць Радзівілаў у Капыльскім княстве. У канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] у Слуцкім павеце Мінскай губерні, уласнасць князя Д. Радзівіла, 4 двары, 23 жыхары. У 1858 г. вёска ў маёнтку Пукава Ігуменскага павета, уласнасць Ёдкі, 75 душ сялян. У 1587 годзе налічвалася 54 двары, 340 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1908 г. Падлужжа ўваходзіць у склад Слуцкага павета, 55 двароў, 324 жыхары. У 1916 г. 62 двары, 313 жыхароў. У 1918 г. адкрыта школа 1-й ступені. З 20.08.1924 г. у [[Труханавіцкі сельсавет|Труханавіцкім сельсавеце]] [[Грэскі раён|Грэскага раёна]], 66 двароў, 310 жыхароў. У пачатку 1930 г. створаны калгас «Свабода», былі калектызаваны вятрак і кузня. З 08.07.1931 па 12.02.1935 г. у Капыльскім раёне. З 20.02.1938 г. у Мінскай вобласці. З 27.06.1941 г. і па 01.07.1944 знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Падчас Другой сусветнай вайны загінула 18 жыхароў. З 20.9.1944 г. у [[Бабруйская вобласць|Бабруйскай]], з 8.1.1954 г. у Мінскай абласцях. З 17.12.1956 г. у [[Слуцкі раён|Слуцкім раёне]]. З 05.05.1962 г. у складзе [[Грэскі сельсавет|Грэскага сельсавета]]<ref>Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).</ref>. З 27.12.1962 г. у складзе [[Грозаўскі сельсавет|Грозаўскага сельсавета]] Капыльскага раёна<ref>Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).</ref>. У 1997 г. у Камсамольскім с/с, пасёлак, 41 гаспадарка, 73 жыхары, у калгасе імя Суворава. У 2007 г. 31 гаспадарка, 47 жыхароў, у складзе СВК «Каменскі».
 
Да [[28 мая]] [[2013]] года вёска ўваходзіла ў склад [[Камсамольскі сельсавет, (Капыльскі раён)|Камсамольскага сельсавета]]<ref>[http://pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=D913n0058646&p1=1 «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области]{{Ref-ru}}</ref>.
 
{{зноскі}}