Гарадскі стадыён (Барысаў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 15:
 
== Гісторыя ==
Барысаўскі гарадскі стадыён быў пабудаваны ў 1959 годзе і першапачаткова меў адну трыбуну ўмяшчальнасцю 26002 600 гледачоў. У 1973—1981 гадах на ім выступала мясцовая футбольная каманда [[Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання|Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання]].
 
З 1996 года стадыён стаў прымаць матчы [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі па футболе]]. У чэрвені 1998 арэна была праінспектавана еўрапейскай камісіяй УЕФА і атрымала права на правядзенне міжнародных матчаў. На працягу 1998—2001 гадоў была праведзена маштабная рэканструкцыя спартыўнага аб’екта: з’явілася трэніровачнае поле, усталявана камп’ютарная сістэма паліву газона, удасканалены пад’язныя дарогі, інжынерныя сеткі. Былі абсталяваны прэс-цэнтр, ложа ганаровых гасцей і каментатарскія кабіны.
 
У 2002 годзе была пабудавана ўсходняя трыбуна, колькасць месцаў для гледачоў павялічана да 5 402. На абедзвюх трыбунах былі ўсталяваныя індывідуальныя пластыкавыя сядзенні. Праз два гады на стадыёне з’явілася электроннае табло, а яшчэ праз год — чатыры мачты штучнага асвятлення. У 2008 годзе над усходняй трыбунай быў узведзены дах. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля — 105×68 метраў.