Спартак (стадыён, Магілёў): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
|адкрыты = 1956
|рэканструяваны = 1999—2000, 2008—2009
|каманда = [[ФК Дняпро Магілёў|«Дняпро» Магілёў]]
|умяшчальнасць = 7 350<ref>[https://www.pressball.by/footballstat/stadiums/16/ Афіцыйная ўмяшчальнасць стадыёна «Спартак»]</ref>
|габарыты = 105×68 м
Радок 12:
}}
 
'''«Спартак»''' — шматфункцыянальны стадыён у [[Магілёў|Магілёве]], [[Беларусь]]. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба [[ФК Дняпро Магілёў|«Дняпро» Магілёў]], які выступае ў [[Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Другой лізе]] [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі]]. Умяшчальнасць стадыёна складае 7 350 месцаў.
 
== Гісторыя ==
У 1951 годзе пляцоўка ў цэнтры Магілёва, на месцы якой зараз знаходзіцца стадыён, была адведзена пад спартыўныя мэты. У канцы 1954 года гэта пляцоўка перададзена абласному савету спартыўнага таварыства «Спартак» для будаўніцтва стадыёна. У маі 1956 года новы спартыўны аб’ект быў уведзены ў эксплуатацыю. З 1960 стаў хатняй арэнай мясцовай футбольнай каманды «Хімік» (сучасная назва [[ФК Дняпро Магілёў|«Дняпро»]]). У 1967 годзе была ўзведзена жалезабетонная трыбуна на 5 000 чалавек з падтрыбуннымі памяшканнямі. У 1983 з’явіліся распранальні для футбалістаў, прэс-цэнтр, табло. Колькасць месцаў для гледачоў павялічана да 12 000.
 
З 1992 года стадыён «Спартак» стаў прымаць матчы [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі па футболе]]. У 1999—2000 гадах праходзіў першы этап рэканструкцыі спартыўнай арэны, падчас якой праведзены капітальны рамонт усіх трыбун, распранальняў, прэс-цэнтра, медпункта. На трыбунах былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, у выніку чаго ўмяшчальнасць скарацілася да сучасных 7 350 месцаў. Адрамантаваны спартыўная зала і лёгкаатлетычны манеж. Была ўкладзена падстава для штучнага пакрыцця бегавых дарожак.