Мікалай Аляксеевіч Козенка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Бібліяграфія: дапаўненне
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 34:
=== Адукацыя і праца ===
 
З 1967 па 1970 гады вучыўся ў [[Магілёўскае культасветвучылішча|Магілёўскім культасветвучылішч]]ы на аддзяленні харэаграфіі. Пасля заканчэння быў запрошаны на працу ў [[Дом культуры Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С. М. Кірава]] на пасаду кіраўніка дзіцячага харэаграфічнага калектыву. Адначасова па сумяшчальніцтву працуе выкладчыкам харэаграфічных дысцыплін у [[Магілёўскае культасветвучылішча|культасветвучылішчы]] (1971—1972). З 1972 па 1974 гады служыць артыстам балета ў [[Ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі|ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругі]] (г. Мінск). У 1974 годзе Мікалай Козенка паступае на харэаграфічнае аддзяленне [[Маскоўскі дзяржаўны інстытута культуры|Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры]]. Паспяхова яго сканчае ў 1978 годзе, атрымаўшы дыплом па спецыяльнасці «культасветработа», спецыялізацыя «выкладчык харэаграфічных дысцыплін» <ref name="ReferenceA">Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1: А капэла - Куцця / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 768 с.: іл.; С.699-700</ref>. Па заканчэнні інстытута працуе выкладчыкам кафедры харэаграфіі ў [[Мінскі інстытут культуры|Мінскім інстытуце культуры]] (сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў): на асноўнай рабоце (1978—1979), па сумяшчальніцтву (да 1988) <ref name="ReferenceA"/>.
 
З 1979 па 1992 гады працуе ў [[Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр культуры|Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры культуры]] на пасадах загадчыка аддзела харэаграфічнага мастацтва, намесніка дырэктара, вядучага навуковага супрацоўніка. У 1992 годзе у сувязі з рэарганізацыяй РНМЦК у [[Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры]] (БелДІПК), запрошаны ў новаўтвораную ўстанову на пасаду старшага навуковага супрацоўніка лабараторыі традыцыйнага мастацтва. У 1995—1996 гады паралельна працуе загадчыкам [[Чачэрскі раённы цэнтр рамёстваў, этнаграфіі і фальклору|Чачэрскага раённага цэнтра рамёстваў, этнаграфіі і фальклору]], выкладчыкам танца ў Чачэрскай дзіцячай музычнай школе Гомельскай вобласці. У 1996—1997 гадах выкладчыкам [[Вялікая Ухалода|Вялікаўхалодскай]] школы мастацтваў. З 1996 года настаўнікам рытмікі і танца, кіраўніком узорнага (2001) і Заслужанага (2012) аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «[[Берагіня]]» ў [[Новая Мётча|Мётча]]нскай адукацыйна-выхаваўчай установе «Школа-садок» Барысаўскага раёна Мінскай вобласці <ref name="ReferenceA"/>. З 1997 па 1998 гады працуе вядучым спецыялістам [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь]]. У 1998 годзе працягвае адукацыю ў аспірантуры [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі|Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]. З 1998 па 1999 гады займае пасаду мастацкага кіраўніка [[Нацыянальны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь]]. З 1999 на асноўнай працы ў БелДІПК. З 2006 года працуе ў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў]] на кафедры этналогіі і фальклору на пагадзіннай аснове. З рэарганізацыяй БелДІПК у [[Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў]] (ІПКПК) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКМ) з 2008 па 2010 гады працуе на пасадзе метадыста аддзела інавацыйных тэхналогій у сацыякультурнай дзейнасці. У сувязі з ліквідацыяй ІПКПК перайшоў працаваць у [[Інстытут культуры Беларусі]], дзе працуе і сёння.<ref>Вячаслаў Калацэй. Хто, калі не я…: Да 60-годдзя Міколы Козенкі. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2011. — С.329-330</ref>
Радок 49:
Напрыканцы ХХ ст. Мікалаем Козенкам падрыхтавана праграма адраджэння беларускай харэаграфічнай аўтэнтыкі. Мэтай праекту з’яўляецца далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей традыцыйнай культуры, фарміраванне самадастатковай творчай асобы. Створана стратэгія іх вяртання ў сучасны побыт і культуру традыцыя народнай харэаграфіі, спеўнага і музычнага інструментальнага мастацтва.
 
Крокам у рэалізацыі праграмы становіцца заснаванне Мікалаем Козенкам і яго калегамі фальклорнага гурта «Берагіня» пры Мётчанскай школе-садку Барысаўскага раёна (кіраўнікі М.Козенка і А.Абрамовіч). Таксама ствараюцца цэнтры традыцыйнай творчасці ў Чачэрскім раёнё Гомельскай вобласці (вёскі [[Бабічы (Чачэрскі раён)|Бабічы]], [[Нісімкавічы]], [[Меркулавічы]], [[Бяляеўка (вёска) |Бяляеўка]], [[Палессе (Чачэрскі раён)|Палессе]] і інш.), Акцябрскім (г.п. [[Акцябрскі (гарадскі пасёлак)|Акцябрскі]], вёскі [[Валосавічы (Акцябрскі раён)|Валосавічы]], [[Рассвет (Акцябрскі раён)|Рассвет]], [[Красная Слабада (Акцябрскі раён)|Чырвоная Слабада]] і інш.) раёнах Гомельскай вобласці, Барысаўскім раёне (в. [[Новая Мётча|Мётча]]) Мінскай вобласці.
 
Разам з установамі культуры і адукацыі, аматарамі фальклору Мікалаем Козенкам арганізоўваецца шэраг міжнародных і рэспубліканскіх фестывалей фальклору на Беларусі<ref name="ReferenceA"/> :
Радок 78:
 
== Бібліяграфія ==
 
 
* публікацыі ў часопісах «Інфармацыйны веснік БелІПК» ( (Мн., БелІПК, 1993, вып. 1.); «Тэатральная Беларусь» (Мінск, 1995 г., №№ 1, 2, 3, 4, 6); «Мастацтва Беларусі» (1990, №№ 6,9,10,11); Мастацтва (Мінск, № 8, 1995; № 9, 1996; №№ 2, 4, 1997;. № 6, 1998); “Беларусь” (Мінск, 1994 г., № 12); «Народное творчество» (Москва: ВЦСПС, МК СССР, “Клуб”, 1990, № 2;. 1991, № 3); «Молодежная эстрада» (Москва, 1991, № 4); «Живая старина» (Москва, 2001, №2(30) і інш.
Радок 146 ⟶ 145:
 
{{DEFAULTSORT:Козенка Мікалай Аляксеевіч}}
[[Катэгорыя:ПостаціЭтнографы беларускай этнаграфііБеларусі]]