Сяргей Іванавіч Дубавец: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Тэг: першае рэдагаванне
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 7:
Пераехаў у Мінск раз з бацькамі ў дзяцінстве. Пасля сканчэння сярэдняй школы (1976) працаваў выпускным у газеце «На страже Октября» заводу «Гарызонт». Скончыў факультэт журналістыкі [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]] (1979—1984). Падчас вучобы Сяргей Дубавец стаў адным з заснавальнікаў моладзевага аб’яднання [[Беларуская спеўна-драматычная майстроўня]] («Майстроўня»), якакая адраджала традыцыйныя народныя гулянні (напр. Купалле), ставіла народную драму «Цар Максіміліян», арганізоўвала [[калядаванне]]. За актыўны ўдзел у акцыях «Майстроўні» Дубавец, разам з іншымі, некалькі разоў быў затрыманы міліцыяй і атрымаў вымовы па камсамольскай лініі. Працаваў малодшым рэдактарам рэдакцыі літаратуры БелСЭ, у рэдакцыі абласной газеты «[[Гомельская праўда]]» (Гомель).
 
Літаратурную дзейнасць пачаў у «[[самвыдат|самвыдаце]]». Падчас службы ў Савецкай арміі выконваў абавязкі карэспандэнта дывізійнае газеты «Боевой призыв», якая знаходзілася на тэрыторыі Мінскага аператыўнага палка («Белполк»). На рэдакцыйнай машынцы Сяргей Дубавец друкаваў самвыдавецкую газету «Люстра дзён», якую пачаў выдаваць у 1980 разам з [[Валянцін Рыгоравіч Вячорка|Вінцуком Вячоркам]] і [[Сяржук Сокалаў-Воюш|Сяргеем Сокалавым]], пад калектыўным псеўданімам «Беларуская талеранцыйная грамада». У 1984 у Слоніме разам з Сяргеям Астраўцовым выдаюць літаратурную газету «Набойні», дзе змяшчаюць свае творы. У 1986 разам з талакоўцамі выпускаў скандальны «Бурачок». З 1987, жывучы ў Маладзечна, працаваў у аддзеле крытыкі і мастацтва часопіса «Нёман» (1987). У 1988  °C. Дубавец разам з Алесем Бяляцкім пачынаюць выдаваць бюлетэнь Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» — «Кантроль». Рэдактар альманаха «Літаратура» (1989), удзельнічаў у выданні газеты «Навіны БНФ». Абіраўся членам Сойму БНФ. Рэдактар газеты «Свабода» (1990—1991). З 1990 Сяргей Дубавец жыве ў Вільнюсе, быў сведкам, а часам і ўдзельнікам барацьбы літоўскай грамадскасці за атрыманне Літвою незалежнасці. З 1991 галоўны рэдактар абноўленай [[Наша Ніва (1991)|«Нашай Нівы»]].
 
Удавец, жонка — [[Таццяна Сапач]], паэтэса, тэлежурналіст; дачка — Адэля (псеўд. [[Тэда Лі]]), спявачка і празаік. Уначы на 28 сьнежня 2010 году Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі [[Літва|Літвы]], пад [[Алітус]]ам, каля 22:00 27 сьнежня па беларускім часе<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/2260964.html Загінула паэтка Тацяна Сапач]</ref>. Тацяна загінула, Сяргей Дубавец быў паранены. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=48228 Аўтакатастрофа: загінула Таццяна Сапач, Сяргей Дубавец паранены]</ref>.
Радок 42:
{{Рэдактары «Нашай Нівы»}}
{{Прэмія Гліняны Вялес}}
 
{{DEFAULTSORT:Дубавец Сяргей}}
[[Катэгорыя:Галоўныя рэдактары газеты «Наша Ніва»]]
[[Катэгорыя:ПостаціЛітаратуразнаўцы беларускага літаратуразнаўстваБеларусі]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні]]
[[Катэгорыя:Масоны]]