Мацей Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Мацей Радзівіл {{вызнч|1=Мацей РАДЗІВІЛ}} (10.11.1749 — [[2 ...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
==Біяграфічны нарыс==
Мацей Радзівіл нарадзіўся ў сям’і Л. М. Радзівіла. Атрымаў хатнюю адукацыю ў [[Нясвіж]]ы. 3 канца 1770-х г. зблізіўся з віленскім ваяводам [[Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку"|К. С. Радзівілам Пане Каханку]].
 
Падкаморы ВКЛ у 1786-90, кашталян віленскі з 1790; пасол на сейм 1780. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 перадаў у распараджэнне войска ВКЛ замкі, арсеналы і радзівілаўскую міліцыю, якімі распараджаўся як апякун малалетняга Д. Г. Радзівіла, за што атрымаў спецыяльную падзяку ад Чатырохгадовага сейма 1788-92. Удзельнічаў у падрыхтоўцы [[паўстанне 1794|паўстання 1794]], уваходзіў у склад Найвышэйшай літоўскай рады (член дэпутацыі публічнага скарбу). Дараваў асабістую волю сваім сялянам, якія прымалі ўдзел у паўстанні. У кастрычніку [[1794]], занепакоены радыкалізацыяй паўстання, выехаў у [[Галіцыя|Галічыну]]. Апошнія гады жыцця правёў у сваім маёнтку Паланэчка (Навагрудскае ваяв.), які на пэўны час стаў культурным асяродкам у краі.