Розніца паміж версіямі "Струста (возера)"

77 байтаў выдалена ,  1 год таму
вікіфікацыя
др
(вікіфікацыя)
 
}}
'''Струста''' — [[возера]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім р-не]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]].
У басейне ракі [[Друйка (рака)|Друйка]], за 4 км на поўначы ад горада [[Горад Браслаў|БраслаўБраслава]]. Уваходзіць у [[Браслаўская група азёр|Браслаўскую групу азёр]]. Належыць да групы [[Браслаўская група азёр|Браслаўскіх азёр]] і знаходзіцца на тэрыторыі [[Браслаўскія азёры (нацыянальны парк)|Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры»]].
 
Плошча 13 км². Найбольшая глыбіня 23 м. Даўжыня 6,4 км. Найбольшая шырыня 4,2 км. Даўжыня берагавой лініі 27,8 км. Аб′ём вады 94,3 млн. м³. Плошча [[вадазбор]]у 223 км². Схілы [[Катлавіна|катлавіны]] вышынёй 5—8 м (на поўначы 25—30 м), абразійныя, парослыя хмызняком і лесам, часткова разараныя. [[Бераг]]і нізкія, пераўвільготненыя, на поўначы зліваюцца са схіламі. Ёсць мноства [[Заліў|заліваў]] і 7 [[Востраў|астравоў]] (агульная плошча 2,58 км²; найбольшыя [[Востраў Чайчын|Чайчын]], [[Востраў Шова|Шова]], Бярозаўскія, Яленя). Прыбярэжная зона да глыбіні 3 м [[Пясок|пясчаная]], трапляюцца [[Гліна|гліны]]; глыбакаводную зону высцілаюць ілы, часткова [[Сапрапель|сапрапелі]]. Каля паўднёвага і ўсходняга берагоў паласа [[Трыснёг звычайны|трыснягу]] і [[Чарот азёрны|чароту]] шырынёй да 300 м. Да глыбіні 6—7 м растуць [[харавыя водарасці]], [[эладэя канадская]], [[рагаліснік]], [[Урэчнік|рдзест]]ы.
 
На захадзе ўпадае рака [[Рака Акмяніца|Акмяніца]], злучана [[пратока]]мі з азёрамі [[Возера Снуды|Снуды]], [[Возера Балойса|Балойса]] і [[Возера Ельна (возера)|Ельна]], сцёк праз [[Пратока|пратоку]] ў возера [[Возера Войса (возера)|Войса]].
 
Праз возера праходзіць турысцкі маршрут. [[Струстаўскі валун]], размешчаны ля затокі возера, — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992).
6 251

праўка