Раготнаўскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Раго́тнаўскі сельсавет''' — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Дзятлаўскі раён|Дзятлаўскага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) [[Раготна]]. Плошча — 60,0 км²<ref name=":0">[http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D913r0059835&p1=1 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области]</ref>.
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе [[Казлоўшчынскі раён|Казлоўшчынскага раёна]] [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]] [[БССР]]. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. 1 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага [[Азяранскі сельсавет (Дзятлаўскі раён)|Азяранскага сельсавета]] (7 населеных пунктаў: [[Агароднікі (Мяляхавіцкі сельсавет)|Агароднікі]], [[Дудзічы (Дзятлаўскі раён)|Дудзічы]], [[Івязь]], [[Жыхі]], [[Крамяніца (Дзятлаўскі раён)|Крамяніца]], [[Харашкі (Дзятлаўскі раён)|Харашкі]] і [[Чорны Луг (Дзятлаўскі раён)|Чорны Луг]])<ref>Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.</ref>. З 25 снежня 1962 года ў складзе [[Слонімскі раён|Слонімскага раёна]]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 21 снежня 2009 года ў склад [[Войневіцкі сельсавет|Войневіцкага сельсавета]] перададзены 7 вёсак: [[Вялікія Шастакі]], [[Горка (Дзятлаўскі раён)|Горка]], [[Даўгялавічы]], [[Зарэчча (Дзятлаўскі раён)|Зарэчча]], [[Лядзіны]], [[Спасюкі]] і [[Студзераўшчына]]<ref>[http://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2010-38/2010-38(002-016).pdf&oldDocPage=1 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 декабря 2009 г. № 192 Об изменении границ Войневичского и Роготновского сельсоветов Дятловского района]</ref>. 28 жніўня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да [[Дварэцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён)|Дварэцкага сельсавета]]<ref name=":0"></ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) складала 1256 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 79,3 % — [[беларусы]], 16,1 % — [[палякі ў Беларусі|палякі]], 2,3 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.