Саборная плошча (Львоў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 61:
Некалькі дамоў на плошчы былі пабудаваныя [[Габрэі|габрэйскай]] суполкай Львова з цэглы, атрыманай пасля разборкі Нізкага замка горада ў [[1802]] годзе. У 1860-х гадах плошчу добраўпарадкавалі. Ратуша выдзеліла месца пад забудову рынку (сучасны Галіцкі рынак), які адкрылі ў [[1876]] годзе. З часам рынак атачылі дамы, і ён некалькі змяніў аблічча, але канструкцыі падстрэшкаў над гандлёвымі сталамі часткова захаваліся да нашага часу. Сёння ўсё яшчэ можна бачыць рэшткі сцен у скверы на Саборнай плошчы, якія былі разабраныя ў XIX стагоддзі. На плошчы размешчана [[Барока|барочная]] калона Святога Яна з Дуклі, усталяваная ў [[XVII стагоддзе|XVII стагоддзі]].
 
Паміж сучаснымі плошчай Саборнай і вуліцай Івана Франка яшчэ ў канцы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] разбілі невялікі [[Сквер|сквер]] з лавачкамі,які захаваўся нязменным да нашага часу, а насупраць вул. Пякарскай знаходзілася [[КрыніцаВыток|крыніца]].
 
У кастрычніку-снежні [[1945]] года плошча называлася імя [[Чарняхоўскі|Чарняхоўскага]]. У [[1946]] годзе плошчы далі назву Ўз'яднання - у гонар далучэння [[Заходняя Украіна|Заходняй Украіны]] да [[Украінская ССР|Украінскай ССР]] у верасні-лістападзе [[1939]] года ў выніку [[Пакт Молатава — Рыбентропа|пакта Молатава-Рыбентропа]]. Ад [[1993]] года плошча называецца Саборнай - у гонар Акта Ўз'яднання [[Заходне-Украінская Народная Рэспубліка|Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі]] і [[Украінская Народная Рэспубліка|Украінскай Народнай Рэспублікі]], які быў абвешчаны [[22 студзеня]] [[1919]] года на [[Сафійска плошча|Сафійскай плошчы]] ў [[Кіеў|Кіеве]].