Розніца паміж версіямі "Паланецкі ўніверсал"

212 байтаў дададзена ,  1 год таму
няма тлумачэння праўкі
др (→‎Літаратура: clean up using AWB)
[[Выява:AGAD Uniwersał połaniecki - druk.jpg|thumb|right|200px|]]
'''Паланецкі ўніверсал''', заканадаўчы акт Начальніка [[польскае паўстанне 1794|паўстання]] 1794 года [[Т. Касцюшка|Т. Касцюшкі]], выданы 7 мая 1794 у лагеры каля мястэчка [[Паланец (горад)|Паланец]] пад [[Сандамір]]ам. Складзены пры ўдзеле [[Гуга Калантай|Г. Калантая]].
 
Універсалам абвяшчалася апека ўрада над сялянамі, сяляне аб'яўляліся асабіста вольнымі, г. зн. адмянялася прыгоннае права, але без зямлі. Пайсці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных падаткаў, а таксама паставіўшы ў вядомасць камісію ўпраўлення аб тым, куды ён перасяляецца. Устанаўліваліся пэўныя ільготы ў адбыванні паншчыны. Спецыяльнымі артыкуламі «Універсала» Касцюшка папярэджваў аб тым, што парушэнне гэтых пастаноў памешчыкамі будзе карацца судом і вінаватыя будуць пакараны як за процідзеянне мэтам паўстання.