Зянон Станіслававіч Пазняк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 62:
Напярэдадні [[Рэферэндум у Беларусі (1995)|рэфэрэндуму 1995 года]], які быў ініцыяваны прэзідэнтам А. Лукашэнкам і тычыўся пазбаўлення «Пагоні» і бел-чырвона-белага сцяга статусу дзяржаўных сімваляў, а беларускай мовы — статусу адзінай дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і права прэзідэнта распускаць парламент, дэпутаты апазіцыі БНФ абвясцілі галадоўку на знак пратэсту. Уначы з 11 на 12 красавіка яны былі гвалтоўна выдаленыя з [[Дом урада (Мінск)|будынку Вярхоўнага Савета]]. Як згадвае яго паплечнік, былы дэпутат [[Сяргей Навумчык]]: ''«Пазьняка ўдарылі нагой у грудзі, выціскалі вочы, білі аб сьцяну»''<ref>''Навумчык С.'' Дзевяноста пяты. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015</ref>.
 
На парламенцкіх выбарах у маі 1995 года балатаваўся па Ангарскай акрузе ў г. Мінску. Прайграў у другім туры і не атрымаў дэпутацкі мандат<ref>[https://eurobelarus.info/files/22/86/Vopreki_ochevidnosti.pdf Вопреки очевидности/Владимир Мацкевич. - Невский простор, 2006. - 210 с.] - с.78-80</ref>.
 
На парламенцкіх выбарах у лістападзе 1995 года балатаваўся ў г. [[Смаргонь]]. Паводле афіцыйных дадзеных набраў 47 % галасоў, ягоны супернік — 40 %, але 13 % прагаласавалі супраць абодвух кандыдатаў, і выбары не адбыліся<ref>''Навумчык С.'' Дзевяноста пяты. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. — С. 264</ref>.