Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
}}
{{Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь|712Г000219}}
'''Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла'''  — праваслаўны сабор у горадзе [[Мінск]]у.
 
== Гісторыя храма ==
 
=== 17 стагоддзе ===
У [[1609]]  г. пасля далучэння мінскіх [[архімандрыт]]аў да [[Берасцейская унія|уніі]] праваслаўныя мяшчане, якія належалі да знатных родаў з благаславення [[Патрыярх Іерусалімскі|патрыярха іерусалімскага]] {{нп3|Феафан III, Патрыярх Іерусалімскі|Феафана|ru|Феофан III (Патриарх Иерусалимский)}} аб'ядналісяаб’ядналіся ў брацтва ў імя святога [[Іаан Прадцеча|Іаана Хрысціцеля]] і прынялі пастанову заснаваць у горадзе мужчынскі {{нп3|Петрапаўлаўскі манастыр, Мінск|Свята-Петра-Паўлаўскі манастыр|pl|Monaster św. św. Piotra i Pawła w Mińsku}}. У 1611—1612  гг. праваслаўнае брацтва пры Свята-Петра-Паўлаўскім манастыры, на сродкі 52 абывацеляў і праваслаўнай шляхты [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] на чале з [[Аляксандр Агінскі|Аляксандрам Агінскім]], пачало будаўніцтва мураванай царквы і манастыра. Участак для будаўніцтва манастыра «аж до озера реки Свислочи прилеглый» быў ахвяраваны «на вечные времена» 23 лістапада 1611 года з дазволу караля і вялікага князя [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] княгіняй Аўдоццяй Рыгораўнай Друцкай-Горскай<ref>ВКЛ. Т.2.  — С. 298.</ref> (удавой гаспадарскага маршалка [[Багдан Іванавіч Статкевіч|Багдана Статкевіча]]<ref>ЭГБ. Т.6. кн.1.  — С. 414.</ref>). Будаўніцтва манастыра блаславіў у 1620  г. кіеўскі мітрапаліт {{нп3|Іоў Барэцкі||ru|Иов Борецкий}}, а ў 1635  г.  — кіеўскі мітрапаліт [[Пётр Магіла]]. Па блаславенню настаяцеля архімандрыта Лявонція Карповіча ў будаўніцтве ўдзельнічала некалькі інакаў Свята-Духаўскага манастыра, якія засталіся ў праваслаўі. Адзін з іх  — ігумен Павел Дамжава  — кіраваў будаўніцтвам. Мецэнатамі манастыра былі пратэстанты [[Януш Радзівіл (1579—1620)|Януш Радзівіл]], [[Марцін Марцінавіч Валадковіч|Марцін Валадковіч]] і [[Ян Агінскі]]; у 1635  г. Мікалай Рыгоравіч Дзераваед ахвяраваў храму маёмасць, у 1620  г. княжна Ганна Тышкевіч  — грошы.
 
У 1624  г. кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла выдаў грамату з дабраславеннем на адкрыццё пры храме жаночага манастыра. Пры манастыры існавала брацтва ў імя святога Іаана Хрысціцеля, намаганнямі якога пры манастыры адкрыты друкарня, школа, шпіталь. Манастыр быў прыпісаны да [[Віленскі Свята-Духаўскі манастыр|Віленскага Свята-Духаўскага манастыра]], які знаходзіўся ў юрысдыкцыі [[Патрыярх Канстанцінопальскі|Канстанцінопальскага патрыярха]]. У сваю чаргу мінскаму манастыру падпарадкоўваліся манастыры Свята-Троіцкі ў Прылуках, Свята-Вазнясенскі ў Лагойску і Спаса-Праабражэнскі жаночы ў Мінску.
 
На працягу амаль двух стагоддзяў манастыр быў аплотам праваслаўя ў горадзе, быў шырока вядомы сярод царкоўнай іерархіі. У 1635  г. яго наведаў [[Пётр Магіла]], у 1670-я гг.  — македонскі мітрапаліт Сафроній Гелепонас<ref>[http://sppsobor.by/hram/history/538 Летапіс манастыра]</ref>.
 
=== 18 стагоддзе ===
У 2-й палове 18 ст. манастыр прышоў у заняпад, значна пацярпеў ад пажару (абваліліся скляпенні храма, адлупіўся насценны жывапіс). У 1766  г. брація манастыра складалася з [[ігумен]]а, 2 [[манах]]аў і 2 [[паслушнік]]аў. Пасля [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|апошняга падзелу Рэчы Паспалітай]] царква рэканструявана «ад шчадрот» расійскай імператрыцы [[Кацярына II|Кацярыны II]] і па яе жаданню была перасвячона ў Кацярынінскую і нейкі час была кафедральнай (таксама вядомая пад назвай «Жоўтая»), а манастыр пераведзены ў будынкі скасаванага базыльянскага Свята-Духаўскага манастыра. Свята-Кацярынінская царква была надзелена статусам кафедральнага сабора створанай у 1793  г. [[Мінская епархія|Мінскай епархіі]].
 
=== 19 стагоддзе ===
Але ў 1799  г. з прычыны знаходжання на паўночна-заходняй ускраіне горада паводле дабраславення архіепіскапа Мінскага [[Іоў (Пацёмкін)|Іова (Пацёмкіна)]] храм ператвораны ў прыходскую царкву і толькі ў 1844  г. зноў узведзены ў гарадскі сабор. У 1812  г. храм разрабавалі французы і зрабілі ў ім лазарэт. Адноўлены ў 1813  г., у 1850  г. перабудаваны. Найбольш істотная рэканструкцыя адбылася пасля [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864  гг.]]: У 1870—1872  гг. з блаславення епіскапа [[Аляксандр (Дабрынін)|Аляксандра Дабрыніна]] на казённыя сродкі капітальна перабудаваны<ref>[http://sppsobor.by/hram/history/529 Гісторыя храма]</ref>: узведзены цыбулепадобны купал над шатровым дахам цэнтральнага 4-граннага [[барабан, архітэктура|барабана]], на галоўным асадзе надбудаваны паводле «старажытных узораў» бакавыя шатровыя вежы з макаўкамі, устаноўлены новы іканастас, нанава размаляваны сцены. Адноўлены храм асвячоны 26 лютага 1872  г. У чэрвені 1881  г. адбыўся пажар. У 1898  г. пабудавана 2-класная жаночая царкоўна-прыходская школа. Да мінскага сабора былі прыпісаны Свята-Пакроўская царква ў Крупцах, [[Царква Святой Марыі Магдаліны (Мінск)|Свята-Марыі-Магдалінаўская царква]] на [[Старажоўскія могілкі|Старажоўскіх могілках]] у Мінску, Свята-Ільінская капліца ў Цне і Свята-Іаана-Прадцечанская ў Вялікай Сляпянцы.
 
=== 20 стагоддзе ===
 
У 1913 г. пры саборы налічвалася 5698 прыхаджан, службу правілі настаяцель, 3 святары, дыякан і 4 псаломшчыкі. У савецкі час царкву зачынілі, у ёй размясцілі рыбны склад. [[23 ліпеня]] [[1922]] года ў кафедральным саборы адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў дзеля абароны ад абнаўленцкага ВЦУ стварыць [[Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква|аўтаномную беларускую мітраполію]]. 7 снежня 1941 г. храм зноў асвячоны архіепіскапам Філафеем (Нарко), адкрыты для богаслужэнняў, дзейнічалі двухмесячныя пастырскія курсы. Пашкоджаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны яе выкарыстоўвалі пад жытло. Потым у царкоўным будынку былі размешчаны Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР і Архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР. У 1972—1979 гг. царква часткова рэстаўрыравана (архітэктар А. І. Курто) з аднаўленнем аблічча храма па стане на 17—18 ст.
У 1991 г. перададзены вернікам. Пры царкве дзейнічае [[Беларускае праваслаўнае брацтва Трох Віленскіх мучанікаў]]. Пасля вяртання храма праваслаўнай епархіі яго аднаўленне працягваецца. Рэстаўратарамі выяўлены метрычны модуль збудавання і 4 пласты манументальных сценавых роспісаў у інтэр'ерыінтэр’еры. Аднак археалагічныя даследаванні не выявілі ніякіх слядоў узмацнення слупоў падкупальнага квадрата, а гэта значыць, што царква адпачатку была чыстай трохнефавай [[базіліка]]й, без трансепта і купала. Таму меркаванне архітэктара-рэстаўратара Г. Лаўрэцкага, што пры яе ўзвядзенні быў «выкарыстаны той жа планіровачны прыём, што і ў помніках [[Магілёў|Магілёва]] — [[Мікалаеўская царква, Магілёў|Мікольскай]] і [[Магілёўскі Богаяўленскі манастыр|Богаяўленскай]] цэрквах» (надбудаваны купал), не адпавядае рэчаіснасці. Прастора інтэр'ераінтэр’ера 6 магутнымі [[пілон]]амі раздзелена на 3 [[неф]]ы, цэнтральны з якіх перакрыты цыліндрычным [[скляпенне]]м з [[распалубка]]мі, бакавыя — крыжовымі. Першапачаткова ў саборы былі 3 {{нп3|прастол, алтар|прастолы|ru|Престол}}: галоўны ў імя святых Пятра і Паўла, правы — Прадцечы і Хрысціцеля Іаана, левы — архістраціга Міхаіла. У 1817 г. асвячоны правы прыдзел у імя святога Міколы, у 1871 г. — левы ў імя святога Міхаіла.
 
Кожную сераду з 17-й да 18-й на беларускай мове чытаюць [[акафіст]] [[Віленскія мучанікі|Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію]] і кожную суботу служаць беларускамоўную [[літургія|літургілітургію]]ю. Акрамя таго, штогод малітоўна памінаюць вядомых дзеячоў беларускай культуры  — [[Канстанцін Астрожскі|Канстанціна АстрожскАстрожскага]]ага, [[Ларыса Геніюш|Ларысу Геніюш]], [[Максім Багдановіч|Максіма БагдановічБагдановіча]]а і іншых  — у дні іх памяці<ref>[https://www.svaboda.org/a/nabazenstvy-pa-bielarusku/29273614.html У Заслаўскай царкве пачалі весьці службы на беларускай мове. Дзе яшчэ?]</ref>.
 
== Даціроўка і архітэктурныя асаблівасці ==
[[Файл:Мінск. Петрапаўлаўская ў жніўні 2018 (16).jpg|міні|злева|Інтэр'ерІнтэр’ер]]
[[Файл:Мінск. Петрапаўлаўская ў жніўні 2018 (24).jpg|міні|Хоры]]
Петрапаўлаўская царква была збудована хутчэй за ўсё ў 1620—1630  гг. Гэтай даціроўкі прытрымліваецца гісторык [[Р. Баравы]], які скрупулёзна прааналізаваў вялікую колькасць дакументаў, звязаных з гісторыяй помніка. Такі час пабудовы мураванай царквы з'яўляеццаз’яўляецца больш верагодным, чым прапанаваны [[М. Шчакаціхін]]ым, які лічыў, што яе ''«каменны гмах быў, пэўна, закладзены ў сярэдзіне 17 сталецця і ў другой палове яго быў закончаны ў тых самых прыблізна формах, як і будынак [[Бернардзінскі касцёл (Мінск)|бернардзінскага касцёла]]»'' (жаночага ў Мінску). На думку [[Тамара Віктараўна Габрусь|Тамары Габрусь]], па мастацка-стылявых характарыстыках Петрапаўлаўская царква набліжаецца не да [[Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак, Мінск|мінскага касцёла бернардзінак]], а да больш ранніх помнікаў каталіцкага храмабудаўніцтва, напрыклад да [[Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар бернардзінцаў, Гродна|касцёла бернардзінцаў]] у Гродне. Калі ў апошнім абстрагавацца ад [[нартэкс]]а, то абодва храмы маюць амаль аднолькавую будову ўласна [[базіліка|базілікі]]  — трох[[неф]]авай, шасці[[слуп]]авай, без [[трансепт]]а. Агульныя [[Гатычная архітэктура|готыка]]-[[Рэнесансная архітэктура|рэнесанснрэнесансныя]]ыя рысы прысутнічаюць і ў вырашэнні алтарнай часткі. У Петрапаўлаўскай царкве адна алтарная [[апсіда]] (для праваслаўнага храма  — гэта адыход ад канона трохапсіднасці папярэдняга часу) ніжэйшая за асноўны [[неф]], ад якога аддзелена мураваным [[франтон]]ам і накрыта асобным дахам. У той жа час алтарная апсіда ў праваслаўнай царкве яшчэ не мае выцягнутай {{нп3|віма|вімы|ru|вима}}, уласцівай касцёлу. Лапідарныя гранёныя формы апсіды з'яўляюццаз’яўляюцца, верагодна, адбіткам архітэктурных рашэнняў папярэдняга драўлянага храма. На глыбіні 2,5  м археолагамі выяўлены рэшткі паўкруглых у плане падмуркаў з перавязкай паміж імі і сценамі алтарнай [[апсіда|апсіды]], а таксама бакавых [[неф]]аў. Выказваліся меркаванні, што гэта сляды абарончых веж, але, на думку Тамары Габрусь, гэта, хутчэй, незакончаныя бакавыя алтарныя апсіды, якіх патрабавала праваслаўная традыцыя, але не дазваляў загад  — кіравацца ўзорам касцёлаў. Падабенствы паміж Петрапаўлаўскай царквой і [[Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар бернардзінцаў, Гродна|гродзенскім касцёлам бернардзінцаў]] прысутнічаюць таксама ў элементах дэкаратыўна-канструкцыйнага характару  — вырашэнне высокіх спараных паўкруглых аконных праёмаў, падобных да [[біфорыум]]аў. У бакавых нефах царквы яны (як і ў гродзенскім касцёле) аб'яднаныаб’яднаны высокімі плоскімі арачнымі нішамі. Да таго ж цыліндрычныя скляпенні царквы не маюць канструкцыйных [[падпружная арка|падпружных арак]], што характэрна для сакральных помнікаў ранняга барока на Беларусі. Тамара Габрусь акцэнтуе на гэтым увагу, таму што [[падпружная арка|падпружныя аркі]] памылкова нанесены на плане Петрапаўлаўскай царквы ў [[Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі|«Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі»]] і іншых выданнях.
 
Навацыяй для праваслаўнага храмабудаўніцтва таго часу з'яўляеццаз’яўляецца таксама двухвежавы фасад царквы, у якім незвычайна і арганічна спалучыліся мастацкія прынцыпы барока і традыцыі [[беларуская готыка|мясцовай готыкі]]. Даследчыкі помніка звычайна не зважаюць, што ў дадзеным выпадку чацверыковыя вежы па-гатычнаму завяршаюць вуглы будынка, як у цэрквах-крэпасцях, а не надбудаваны над фасадам-[[нартэкс|нартэксам]]ам, з'яўляючысяз’яўляючыся яго часткай, што характэрна для больш позніх барочных касцёлаў ([[нартэкс]] у Петрапаўлаўскай царкве ўвогуле адсутнічае). Падобнае размяшчэнне веж, як і наяўнасць у іх [[байніца|байніц]], пацвярджаюць думку аб першапачатковым абарончым характары царквы. У той жа час вежы змянілі сваю форму з круглых абарончых на прызматычную і сталі важным элементам кампазіцыі раннебарочнага фасада. Размешчаныя ў вежах маршавыя [[лесвіца|лесвіцлесвіцы]]ы (а не вітыя гатычныя ўсходы) схаваны ў тоўшчы вельмі масіўнай фасаднай сцяны (таўшчыня 1,45 м). Дарэчы, галоўны фасад царквы не трохчасткавы, як лічаць некаторыя даследчыкі, а пяцічасткавы  — з выступаючымі наперад [[раскрапаваны ордар|раскрапоўкамі]] цэнтральнага нефа і веж. Паміж імі заглыблены прасценкі, што закрываюць тарцы бакавых нефаў, але не адпавядаюць ім па вышыні. У такой трактоўцы фасада як самастойнай кампазіцыі, незалежнай ад тэктонікі храма, як тэатральнай кулісы  — яго барочная сутнасць, нават пры вельмі аскетычным мастацкім абліччы. Першапачатковы выгляд храма выяўлены на пячатцы манастыра 17 ст.
 
У будынку царквы Св. Пятра і Паўла яшчэ ў канцы [[1940-я|1940‑х]] гг. знаходзілася надмагілле першай паловы [[XVII ст.]] Тэкст расчытаны паводле фотаздымка ад [[14 студзеня]] [[1948]] г., які захоўваецца ў [[Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь]]: ''«Рокү ѡт нароженіѧ С(ы)на Б(о)ж(о)го а҃х҃л҃е҃ (1635) м(еся)ца марца | і҃и҃ (18) днѧ преставісѧ раба Б(о)жіѧ Маріѧ Ивановна | Ѩроцко(…) 10 Миколаеваѧ Геленачевичоваѧ, | мещанъка мѣнскаѧ послүшеньства | всходнего, (веры пр)авославное греческое | в дүхү дщерь. Ѡт нароженіѧ своего мѣ|ла лѣтъ трыдьцать дѣ(вя)ть. Котораѩ | на семъ мѣсци естъ погребена при ц(е)ркви | С(вя)тыхъ Ап(осто)лъ Петра и Павла»''<ref>[[Дзяніс Лісейчыкаў]]. [http://www.gants-region.info/publ/dzjanis_lisejchykaw/nadmagilnyja_kamjani_z_ruskimi_nadpisami_xvi_xvii_stst_kalja_vjoski_malkavichy/30-1-0-261 Надмагільныя камяні з «рускімі» надпісамі XVI—XVII стст. каля вёскі Малькавічы]</ref>.
 
== Фрэскі ==
Радок 73 ⟶ 75:
[[Файл:Мінск. Петрапаўлаўская ў жніўні 2018 (23).jpg|thumb|Роспіс ]]
[[Выява:Viln.Great martyr.JPG|thumb|right|Абраз [[Віленскія мучанікі|Віленскіх мучанікаў]] у храме]]
У 1871  г. інтэр'ерінтэр’ер пакрыты [[фрэска|фрэскавым жывапісам]]: у апсідзе  — «Захоп Ісуса Хрыста воінамі ў садзе», «Нясенне крыжа», «Святы Грыгорый Багаслоў», «Іаан Залатавуст», «Святыя апосталы Пётр і Павел»; на сценах, слупах і арках меліся выявы: «Нагорная пропаведзь», «Благаславенне дзяцей», «Святы апостал Андрэй Першазваны», «Святы Васіль Вялікі», «Кармленне народа пяццю хлябамі і дзвюма рыбамі», «Цуд Ісуса Хрыста ў Кане Галійскай», евангелістаў Іаана, Лукі, Мацвея і Марка, святых апосталаў Іаана Завядзеева, Фамы, Філіпа, Алены, свяціцеля Міколы Цудатворца. Апсіду вылучаў драўляны 5-ярусны з пазалочаным дэкорам іканастас (створаны новы). У дні святкавання 200-годдзя Мінскай епархіі ў 1993  г. ў храм урачыста ўнесены абраз Трох Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Еўстафія з часткай іх мошчаў з [[крыпта|крыпты]] Віленскага Свята-Духаўскага сабора.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Габрусь Т.  В.  Мураваныя харалы.  — Мн.: «Ураджай», 2001;
* Кулагін А.  М.  Праваслаўныя храмы на Беларусі.  — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001;
* Горбік С. Хто гаспадар храма?: [З гісторыі Петрапаўл. царквы на Нямізе ў Мінску, 1612—1614] // ЛіМ (Мінск). 1992. 10 ліп.(N 28). С. 15.
* Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А.  М.  Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г.  П.  Пашкоў, Л.  В.  Календа].  — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007.  — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
 
== Спасылкі ==
Радок 95 ⟶ 97:
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1613 годзе]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі рэнесанс]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі барока‎барока]]
[[Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Мінску]]
[[Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі]]