Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 69:
Навацыяй для праваслаўнага храмабудаўніцтва таго часу з’яўляецца таксама двухвежавы фасад царквы, у якім незвычайна і арганічна спалучыліся мастацкія прынцыпы барока і традыцыі [[беларуская готыка|мясцовай готыкі]]. Даследчыкі помніка звычайна не зважаюць, што ў дадзеным выпадку чацверыковыя вежы па-гатычнаму завяршаюць вуглы будынка, як у цэрквах-крэпасцях, а не надбудаваны над фасадам-[[нартэкс]]ам, з’яўляючыся яго часткай, што характэрна для больш позніх барочных касцёлаў ([[нартэкс]] у Петрапаўлаўскай царкве ўвогуле адсутнічае). Падобнае размяшчэнне веж, як і наяўнасць у іх [[байніца|байніц]], пацвярджаюць думку аб першапачатковым абарончым характары царквы. У той жа час вежы змянілі сваю форму з круглых абарончых на прызматычную і сталі важным элементам кампазіцыі раннебарочнага фасада. Размешчаныя ў вежах маршавыя [[лесвіца|лесвіцы]] (а не вітыя гатычныя ўсходы) схаваны ў тоўшчы вельмі масіўнай фасаднай сцяны (таўшчыня 1,45 м). Дарэчы, галоўны фасад царквы не трохчасткавы, як лічаць некаторыя даследчыкі, а пяцічасткавы — з выступаючымі наперад [[раскрапаваны ордар|раскрапоўкамі]] цэнтральнага нефа і веж. Паміж імі заглыблены прасценкі, што закрываюць тарцы бакавых нефаў, але не адпавядаюць ім па вышыні. У такой трактоўцы фасада як самастойнай кампазіцыі, незалежнай ад тэктонікі храма, як тэатральнай кулісы — яго барочная сутнасць, нават пры вельмі аскетычным мастацкім абліччы. Першапачатковы выгляд храма выяўлены на пячатцы манастыра 17 ст.
 
== Надмагіллі ==
У будынку царквы Св. Пятра і Паўла яшчэ ў канцы [[1940-я|1940‑х]] гг. знаходзілася надмагілле першай паловы [[XVII ст.]] Тэкст расчытаны паводле фотаздымка ад [[14 студзеня]] [[1948]] г., які захоўваецца ў [[Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь]]: ''«Рокү ѡт нароженіѧ С(ы)на Б(о)ж(о)го а҃х҃л҃е҃ (1635) м(еся)ца марца | і҃и҃ (18) днѧ преставісѧ раба Б(о)жіѧ Маріѧ Ивановна | Ѩроцко(…) 10 Миколаеваѧ Геленачевичоваѧ, | мещанъка мѣнскаѧ послүшеньства | всходнего, (веры пр)авославное греческое | в дүхү дщерь. Ѡт нароженіѧ своего мѣ|ла лѣтъ трыдьцать дѣ(вя)ть. Котораѩ | на семъ мѣсци естъ погребена при ц(е)ркви | С(вя)тыхъ Ап(осто)лъ Петра и Павла»''<ref>[[Дзяніс Лісейчыкаў]]. [http://www.gants-region.info/publ/dzjanis_lisejchykaw/nadmagilnyja_kamjani_z_ruskimi_nadpisami_xvi_xvii_stst_kalja_vjoski_malkavichy/30-1-0-261 Надмагільныя камяні з «рускімі» надпісамі XVI—XVII стст. каля вёскі Малькавічы]</ref>.
 
У будынку царквы Св. Пятра і Паўла яшчэ ў канцы [[1940-я|1940‑х]] гг. знаходзілася надмагілле першай паловы [[XVII ст.]] Тэкст расчытаны паводле фотаздымка ад [[14 студзеня]] [[1948]] г., які захоўваецца ў [[Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь]]: ''«Рокү ѡт нароженіѧ С(ы)на Б(о)ж(о)го а҃х҃л҃е҃ (1635) м(еся)ца марца | і҃и҃ (18) днѧ преставісѧ раба Б(о)жіѧ Маріѧ Ивановна | Ѩроцко(…) 10 Миколаеваѧ Геленачевичоваѧ, | мещанъка мѣнскаѧ послүшеньства | всходнего, (веры пр)авославное греческое | в дүхү дщерь. Ѡт нароженіѧ своего мѣ|ла лѣтъ трыдьцать дѣ(вя)ть. Котораѩ | на семъ мѣсци естъ погребена при ц(е)ркви | С(вя)тыхъ Ап(осто)лъ Петра и Павла»''<ref name="Лісейчыкаў">[[Дзяніс Лісейчыкаў]]. [http://www.gants-region.info/publ/dzjanis_lisejchykaw/nadmagilnyja_kamjani_z_ruskimi_nadpisami_xvi_xvii_stst_kalja_vjoski_malkavichy/30-1-0-261 Надмагільныя камяні з «рускімі» надпісамі XVI—XVII стст. каля вёскі Малькавічы]</ref>.
 
=== Надмагілле Марыі Маслянкі ===
У царкве ў ХІХ ст. доўгі час захоўвалася надмагілле жонкі менскага бурмістра Марыі Маслянкі, якон да нашага часу не захаваўся, маецца толькі даволі прыблізная перадача тэксту надпісу, складзеная ў 1878 г. сябрам [[Маскоўскае археалагічнае таварыства|Маскоўскага археалагічнага таварыства]] [[Руф Ігнацьеў|Руфам Ігнацьевым]]<ref name="Лісейчыкаў"/>:
{{цытата|+Паметь+ | Понеже. Гласить. Труба. Духовная. Покайся. | Днесь. Мнѣ. Утро. Тобѣ | Неомыляйся. | Размышля(й). Собѣ. Описм(енахъ) | Законнь(і)хъ. Главизны. | Достоитъ. Бо искать оное. | Небесное. Очизъны. | Для которое. Представіся | Раба Божія учьстивая | Марья. Филиповъна | Пані Андрѣевая Масленъ|чіная. Бурмистровая. | Мѣнская. Лѣта. Бож. Нарож. а… (1…) | Зекгаръ. Мнѣ. Годины. Выбілъ. | Пейчокъ. Глас(ъ). Сво(й). Вывылъ | Смерть приму (…)}}
 
Настаяцель царквы [[Павел Афонскі]] ў 1887 г. даў больш падрабязнае апісанне помніка, падаў свой варыянт расчытання некаторых слоў, а таксама прачытаў некаторыя не разабраныя Ігнацьевым кавалкі тэксту: «Увесь надпіс складаецца з 19 радкоў, пры гэтым увесь ён зроблены стараславянскімі літарамі, абрыс якіх дастаткова правільны, літары, што змяшчаюцца ў 15 радках, крыху буйнейшыя, чым у апошніх чатырох радках. (…) Кожнае асобнае слова ў надпісу аддзяляецца ад іншага кропкай (у выглядзе невялікага [[ромб]]у), якая ставіцца, зрэшты, не ў ніжняй частцы радка, а ў сярэдзіне радка, каля апошняй літары кожнага асобнага слова. Кожны асобны верш, апрача гэтага, аддзяляецца ад іншага яшчэ дзвюма невялікімі рыскамі, пастаўленымі над кропкай, што аддзяляе кожнае слова.» У варыянце Афонскага змест надпісу гучыць так<ref name="Лісейчыкаў"/>:
{{цытата|+Паметь+ | Понеже. гласить. труба. ду|ховная. покаися. // | Днесь. мнѣ. утро. тебѣ. | Не омыляися. // | Размышляи. себѣ. о ним’. | Законныхъ. главизны. // | Достоитъ. бо. искать. оное. | Небесное. очыизъны. // | Да яко. того е. преставися. | Раба. Божія. Учьстивая. | Марья. Филиповъна. | Пани Андрѣевая. Масленъ|чиная. Бурмистровая. | Мѣнская. лѣта. ьож. нарож. а. (1…) | Зекгар. мнѣ. годныи. выбилъ(?)…….. | Псичокъ (sic!) гласъ. сбои. выбилъ(?)…… | Смерть. приму я. отъ т…………. | Обратилося. тѣло…………}}
 
Афонскі таксама вызначыў, якім чынам надмагілле трапіла ў царкву Св. Пятра і Паўла. Першапачаткова пліта была ўмуравана ў сцяну манастырскай царквы Увазнясення Божага. Пасля заняпаду царквы пліта была перанесена ў манастырскую базыльянскую царкву Св. Духа, якая ў 1799 г. пераўтворана ў праваслаўную кафедральную саборную царкву Св. Пятра і Паўла. Афонскі піша, што другая пліта ўласна з магілы самога бурмістра Андрэя Маслянкі найверагодней загінула ў час зруйнавання [[Свята-Узнясенскі манастыр (Мінск)|Увазнясенскага манастыра]]<ref name="Лісейчыкаў"/>.
 
Ігнацьеў і Афонскі звярнулі ўвагу на тое, што на надмагіллі ў пазначэнні года смерці фігуруе толькі кірылічная літара ''а'', што азначае 1000. Абодва не наважыліся абвергнуць ранейшае фантастычнае сцвярджэнне архімандрыта [[Мікалай (Трускоўскі)|Мікалая (Трускоўскага)]], што надмагілле датуецца [[1000]] годам і з’яўляецца помнікам хрысціянства часоў кіеўскага князя [[Уладзімір Святаславіч|Уладзіміра]]. Больш верагодным часам стварэння помніка зыходзячы з выкарыстанай лексікі яны лічылі [[XV]] альбо [[XVI ст.]], але версія аб старажытным паходжанні пліты імі таксама дапускалася. Між тым муж Марыі Маслянкі Андрэй Маслянка займаў пасаду мінскага бурмістра ў [[1590-я|1590-х]] гг. Дакумент 1590 г. згадвае яго ў якасці бурмістра і адзначае, што Андрэй Маслянка прызначаны гадавым бурмістрам на 1592 г. Пад 1612 г. у дакументах Мінскага магістрата ў якасці бурмістра фігуруе ўжо Васіль Маслянка, відавочна, сын пана Андрэя, які да гэтага часу напэўна памёр<ref name="Лісейчыкаў"/>.
 
== Фрэскі ==