Франчэска Патрыцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 26:
== Біяграфія ==
[[File:Patrizi - Della nuova geometria, 1587 - 104471.jpg|thumb|''Della nuova geometria'', 1587]]
Франчэска Патрыцы нарадзіўся ў 1529 г. на востраве Црэс (Чэрса) ў [[Далмацыя|Далмацыі]], якая ўваходзіла ў той час у склад [[Венецыянская рэспубліка | Венецыянскай рэспублікі]]. Меў шляхетнае паходжанне. Выводзіў свой род з [[Боснія, гістарычная вобласць|Босніі]], адкуль яго сям'я збегла ад [[туркі|туркаў]]. Бацька Франчэска-старэйшы ўзначальваў мясцовы суд. Дзядзька Джорджыа Патрыцы камандваў баявой галерай. Стрыечны брат [[Мацей Флацыус]] зрабіў навуковую кар'еру ў [[Германія|Германіі]]. З маладых гадоў шмат вандраваў. Відавочна, сваякі рыхтавалі яго да кар'еры гандляра. Вывучаў эканоміку ў [[Венецыя | Венецыі]]. Некаторы час пад патранажам [[Мацей Флацыус|Мацея Флацыуса]] вучыўся ў Інгальштадце. У 1547 г. паступіў у [[Падуанскі ўніверсітэт]], дзе першапачаткова прысвяціў сябе медыцыне, але пазней зацікавіўся [[Грэчаская мова|грэчаскай мовай]] і [[Філасофія|філасофіяйфіласофія]]й. Двойчы выбіраўся паслом «ілірыйскай нацыі» — аб'яднання студэнтаў з Далмацыі. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1554 г. працаваў у розных гарадах Паўночнай [[Італія | Італіі]]. Сем гадоў правёў на [[Кіпр]]ы, дзе працягваў вывучэнне [[Грэчаская мова|грэчаскай мовы]], збіраў старыя грэчаскія рукапісы, якія прыбыткова прадаў пад час вандровак у [[Іспанія|Іспанію]]. Пасля вяртання ў [[Італія|Італію]] ў 1578 г. працаваў ва ўніверсітэце [[Ферара | Ферары]]. У 1592 г. па запрашэнню кардынала Іпаліта Алдабрандзіні пераехаў у Рым, дзе выкладаў філасофію [[Платон]]а да самой смерці. Аўтар каля 20 прац па філасофіі, тэалогіі, паэтыцы, навуковай метадалогіі на італьянскай і лацінскай мовах.
 
== Філасофскія погляды ==
Яшчэ пад час навучання ў [[Падуанскі ўніверсітэт| Падуанскім універсітэце]] выявіў сябе прыхільнікам вучэння [[Платон]]а. У ранніх працах імкнуўся супрацьпаставіць "новы навуковы метад" перыпатэтычнаму падыходу. Пачынаючы з выдання яго "Discussiones peripateticae" (1571 г.) актыўна крытыкаваў [[Арыстоцель | Арыстоцеля]] за нібы двудушнасць, перайманне і скрыўленне ідэй [[Платон]]а. Патрыцы адвяргаў арыстоцелеўскую касмалогію, сцвярджаў атамарную пабудову свету, лічыў [[Платон]]а прадвеснікам хрысціянства. Гэта супярэчыла традыцыі, пакладзенай у аснову тагачаснай тэалогіі і філасофіі яшчэ [[Фама Аквінскі | Фамой Аквінскім]]. Патрыцы быў адным з нешматлікіх італьянскіх філосафаў другой паловы XVI ст., які адкрыта рыхтаваў асвечанае грамадства да новай навуковай сістэматызацыі ведаў.
 
== Унёсак у навуку ==
Франчэска Патрыцы быў выдатным матэматыкам, напісаў некалькі прац па геаметрыі, лічыў матэматыку асновай фізікі. Некалькі яго інжынерных праектаў былі выкарыстаныя ўладамі Ферары для абароны горада.
 
Выступіў за вылучэнне [[Гісторыя |гісторыі]] з [[літаратура |літаратуры]] ў самастойную сферу ведаў. У сваіх ранніх працах “Artis historiae penus. Octodecim scriptorum tam veterim quam recentiorum monumentis” і “Della Historia dieci dialoghi” ён вызначыў галоўнае адрозненне гісторыі ад літаратуры: літаратар праўдападобна прыдумляе, а гісторык імкнецца адшукаць праўду. Ф. Патрыцы лічыў, што чалавечая прырода нязменна, а таму аднолькавыя дзеянні прыводзяць да аднолькавых вынікаў. Такім чынам, спасціжэнне мінулага дапамагае прадбачыць будучыню. Ён сістэматызаваў вядомыя ў тую пару правілы крытыкі гістарычных крыніц і заклікаў да абмежаванага ўжывання рытарычных прыёмаў.
 
Садзейнічаў перакладу і распаўсюджванню ведаў аб антычнай рыторыцы, ваеннаму мастацтву, інжынерыі.
Радок 77:
* [http://www.istrianet.org/istria/illustri/patrizi/bio-eng.htm Біяграфія і кароткае апісанне прац]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Патрыцы Франчэска}}
[[Катэгорыя:Постаці італьянскай філасофіі]]
[[Катэгорыя:Постаці харвацкай філасофіі]]
[[Катэгорыя:Постаці філасофііФілосафы XVI стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Багасловы Італіі]]
[[Катэгорыя:Лацінамоўныя пісьменнікі]]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Патрыцы Франчэска}}