Канстанцін Іванавіч Астрожскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: cs:Konstantin Ostrožský
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 26:
|'''Месца смерці''' || ?
|}
{{вызнч|1=Канстанцін Іванавіч}} {{вызн|1=Астрожскі}} ([[1460]] — [[11 верасня]] [[1530]], [[Тураў]]), староста брацлаўскі, звянігародскі і вінніцкі (з 1497), [[вялікі гетман літоўскі]] (1497—1500, 1507—1530), маршалак валынскі і староста луцкі (з 1499), [[кашталян віленскі]] (1513-1522), кашталян[[ваявода троцкі]] (1522-1530).
 
Паводле адной з гіпотэз, род [[Род Астрожскіх|Астрожскіх]] паходзіў ад турава-пінскіх князёў. З кан. [[14 ст.]] галоўнай рэзідэнцыяй Астрожскіх быў горад [[горад Астрог|Астрог]] на [[Валынь|Валыні]]. Вайсковую службу К. І. Астрожскі пачаў удзелам у барацьбе з крымскімі татарамі і ў [[вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім, 1492-1494|вайне Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім]] ([[1492]]—[[1494]]). У 37-гадовым прызначаны вялікім гетманам літоўскім. У 1528, паволе Попісу, выстаўляў са сваіх земляў 426 вершнікаў, т.б. маў каля 41 тыс. падданых. У змаганнях з крымскімі татарамі і маскоўцамі К. І. Астрожскі, згодна з надпісам на надмагіллі, атрымаў 63 перамогі. Асабліва вядомая яго перамога над маскоўскім войскам у [[Бітва пад Оршай|бітве пад Оршай]] на рэчцы Крапіўне ([[8.9]].[[1514]]). Абаронца праваслаўя ў ВКЛ, будаваў цэрквы, у т.л. у Вільні. Быў двойчы жанаты з [[Таццяна Сямёнаўна з Гальшанскіх|Таццянай з Гальшанскіх]] за якой яму адышлі вялікія вотчыны (частка Глуска, Гальшан, Раманава з Копыссю і Баранню і інш.) і Аляксандрай з Слуцкіх. Ад першага шлюбу меў сына Іллю, ад другога — [[Канстанцін Васіль Астрожскі|Канстанціна-Васіля]]. Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры.