Польска-савецкая вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Goshaproject (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Пашыраная мабільная праўка
Радок 41:
У першай палове лютага 1919 Польшча распачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік. Пачынаючы з [[14 лютага]] 1919 паўночная група польскіх войскаў пад камандаваннем генерала Вацлава Івашкевіча заняла большую частку Гродзенскай губерні, павяла наступленне ў напрамку [[Вільня|Вільні]] і [[Ліда]] — [[Маладзечна]], паўднёвая — на [[Баранавічы]] — [[Мінск]] і [[Кобрын]] — [[Пінск]], разгортваліся ваенныя дзеянні і на тэрыторыі [[Украіна|Украіны]]. [[22 красавіка]] 1919 была занята Вільня. Польскія войскі паступова прасоўваліся на тэрыторыю Беларусі. У сакавіку-красавіку 1919 яны занялі [[Брэст]], [[Ваўкавыск]], [[Слонім]], [[Скідзель]], [[Шчучын]], Пінск, Баранавічы.
 
Урад [[РСФСР]] заявіў пратэст ураду Польшчы, ЦВК Расіі прыняў [[1 чэрвеня]] 1919 пастанову аб аб’яднанні ваенных сіл савецкіх рэспублік. Аднак спыніць наступленне польскіх войск не здолеў. [[1 ліпеня]] 1919 апошнія разгарнулі паспяховае наступленне, а 8 жніўня занялі Мінск. У сярэдзіне жніўня яны кантралявалі практычна ўсю тэрыторыю [[Літбел|Літоўска-Беларускай ССР]], а таксама шэраг раёнаў Украіны. У Беларусі лінія фронту праходзіла па р. [[Рака Бярэзіна|Бярэзіна]], нава Украіне — па р. [[Рака Славечна|Славечна]] — г. Наваград-Валынскі — г. Магілёў-Падольскі.
 
Увосень 1919 Ю. Пілсудскі спыніў наступленне, каб паспрыяць Чырвонай Арміі разграміць армію генерала Антона Дзянікіна, які пагражаў Маскве — Дзянікін адмовіўся прызнаць незалежнасць Польшчы, выступаючы з лозунгам «адзінай і непадзельнай Расіі». У гэты час 1919 праходзілі польска-савецкія мірныя перагаворы ў [[вёска Белавежа|Белавежы]], а затым у [[Мікашэвічы|Мікашэвічах]]. Аднак яны аказаліся безвыніковымі. Польскі ўрад адхіліў мірныя прапановы савецкага боку, які згаджаўся на тэрытарыяльныя саступкі.
Радок 51:
Неўзабаве [[Заходні фронт, Грамадзянская вайна|Заходні фронт]] пачаў наступаць. 16-я армія фарсіравала Бярэзіну паміж прытокамі Бобр і Клява і рушыла ў напрамку Мінска. Польскае камандаванне падцягнула рэзервы з літоўскай граніцы і контрударам прымусіла савецкія войскі адысці на зыходныя рубяжы.
 
Наступленне польскіх войск нава Украіне было затрымана. Паўднёва-Заходні фронт, падмацаваны 1-й Коннай арміяй, нанёс паражэнне 3-й і 6-й польскім арміямі [[12 чэрвеня]] 1920 заняў Кіеў.
 
[[4 ліпеня]] 1920 ударная група Заходняга фронту разбіла польскія войскі каля Полацка і рушыла да Вільні і Маладзечна, 16-я армія фарсіравала Бярэзіну і [[11 ліпеня]] 1920 заняла Мінск. Мазырская группа наступала ўздоўж чыгункі Мазыр — Брэст. 14 ліпеня войскі Заходняга фронту захапілі Вільню, 19 ліпеня фарсіравалі Нёман і Шчару і выйшлі на тэрыторыю Польшчы. НаВа Украіне Чырвоная Армія разбіла польскія войскі пад Роўнам, 11 ліпеня заняла Сарны, Роўна, [[Камянец-ПадольскПадольскі]].
 
У канцы ліпеня ў [[Беласток]]у створаны Польскі часовы рэвалюцыйны камітэт (Польрэўком), у склад якога ўвайшлі [[Ю. Мархлеўскі]] (старшыня), [[Ф. Дзяржынскі]], Ф. Кон, Э. Прухняк, [[Іосіф Станіслававіч Уншліхт|І. Уншліхт]]. 30.7.1920 Польрэўком выдаў маніфест, у якім падкрэслівалася, што Чырвоная Армія прыйшла на тэрыторыю Польшчы не дзеля таго, каб заняволіць яе, а для дапамогі польскаму народу ў яго барацьбе за сацыяльнае вызваленне. У савецкім тыле фарміравалася 1-я Польская Чырвоная Армія.