Цівалі (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
На месцы цяперашняга кінатэатра «Аўрора» месцілася загарадная рэзідэнцыя менскіх каталіцкіх арцыбіскупаў. Па паўстаннях [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|1830—1831]] і [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|1863—1864]] гадоў улады [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] канфіскавалі маёмасць і выслалі апошняга каталіцкага біскупа.
 
Мясцовасць выкупіў прускі прадпрымальнік Т. Гольцберг. У сваім [[Фальварак|фальварку]] Гольцберг зрабіў першы ў Мінску парк актыўных атракцыёнаў. Мясціна была названа ў гонар парка актыўнага адпачынку «Цівалі», адкрытага ў [[Капенгаген]]е знакамітым дацкім вандроўнікам Г. Карстэнсэнам у [[1844]] годзе. Праз папулярнасць праекта падобныя паркі былі створаны ў многіх еўрапейскіх гарадах.
 
У беларускіх Цівалях была пабудавана сядзіба, летні тэатр «Цівалі» і рэстарацыя. На ўзвышшы знаходзіўся адзіны ў ваколіцах [[вятрак]]. Раён з’яўляўся адным з культурных куткоў губернскага Мінска.<ref>Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. С. 231—232</ref>
Радок 13:
Да [[1917]] года фальварак Сеніцкай воласці [[Мінскі павет|Мінскага павета]]{{Sfn|Минск : энциклопедический справочник|1983|с=402}}. Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] бальшавіцкія ўлады зрабілі ў Цівалях жывёлагадоўчую ферму. Фальварак пераўтвораны ў вёску, [[Ждановіцкі сельсавет]]{{Sfn|Минск : энциклопедический справочник|1983|с=402}}. Да Ціваляў быў далучаны фальварак Навінкі, што месціўся побач на поўнач{{Sfn|Сацукевіч І. І.||с=5}}.
 
Цягам [[1938]] года супрацоўнікі [[Народны камісарыят унутраных спраў СССР|НКУС]] СССР закапалі ў жывёльным могільніку вёскі Цівалі ([[Мінскі раён]]; цяпер ля кінатэатра «Аўрора», вул. Прытыцкага, Мінск) каля 300 целаў чыгуначнікаў. У той год іх незаконна расстралялі ў некалькіх гарадах Беларусі па загаду {{нп3|Народны камісарыят шляхоў зносін СССР|камісара шляхоў зносін СССР|ru|Народный комиссариат путей сообщения СССР}} [[Лазар Майсеевіч Кагановіч|Лазара Кагановіча]] за [[Забастоўка|стачкі]] дзеля спынення [[Рэпрэсіі ў БССР|высылкі жыхароў Беларусі]] ў [[Сібір]] і Запаляр’е. У [[1961]] годзе салдаты Беларускага палка Міністэрства ўнутраных спраў [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] раскапалі могільнік. Сярод касцей жывёл знайшлі скручаныя калючым [[дрот]]ам рэшткі людзей з прастрэленымі чарапамі. Пры гэтым замест апазнання і пахавання па загаду вышэйшага камандавання чалавечыя рэшткі спалілі [[напалм]]ам разам з жывёльнымі і затым закапалі ў лесе ля дарогі на [[Ракаў]] ([[Валожынскі раён]], [[Мінская вобласць]])<ref>{{cite web|аўтар=[[Марат Гаравы]]|title=У Мінску адбылася дэманстрацыя стужкі «Цівалі»|url=http://www.novychas.info/fakty_padziei_liudzi/u_minsku_adbylasia_demanstracy|выдавецтва=[[Газета]] «[[Новы Час|Новы час]]»|год=26 кастрычніка 2012|дата доступу=1 лістапада 2014}}</ref>.
 
У [[1967]] годзе вёску далучылі да Мінска. Галоўная вуліца вёскі атрымала назву Кветкавая{{Sfn|Минск : энциклопедический справочник|1983|с=402}}. Вёска знесеная ў [[1970-я]] гады{{Sfn|Сацукевіч І. І.||с=5}}.
 
У [[1992]]—[[2000]]1992—2000 гадах [[ХК Дынама Мінск|хакейны клуб «Дынама» Мінск]] выступаў пад назвай [[ХК Цівалі Мінск|«Цівалі»]], пад якім 4 разы станавіўся чэмпіёнам Беларусі па [[Хакей з шайбай|хакеі з шайбай]]<ref>{{cite web|аўтар=|title=«Дынама» — чэмпіён|url=http://pda.nn.by/artykul/7580.html|выдавецтва=Газета «[[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]]»|год=27 сакавіка 2007|дата доступу=1 лістапада 2014}}</ref>
 
== Сучаснасць ==
У наш час пра існаванне прадмесця нагадвае [[Парк Цівалі (Мінск)|аднайменны парк]] паміж вуліцамі [[Вуліца Прытыцкага (Мінск)|Прытыцкага]], [[Вуліца Пятра Глебкі (Мінск)|Пятра Глебкі]] і [[Вуліца Матусевіча (Мінск)|Матусевіча]]<ref>[http://www.minsk.gov.by/cgi-bin/normdoc.pl?doc=2371 Решение 22-й сессии Минского городского Совета депутатов 24-го созыва № 274 от 22.12.2006: Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска]</ref>, што месціцца ў раёне колішняга фальварка Шырокае Балота.
 
У [[2017]] годзе запланаваная станцыя [[Чацвёртая лінія (Мінск)|Чацвёртай лініі]] [[Мінскі метрапалітэн|Мінскага метрапалітэна]] атрымала назву [[Цівалі (станцыя метро)|Цівалі]].
 
== У культуры ==
У [[1994]] годзе [[Сяргей Іванавіч Законнікаў|Сяргей Законнікаў]] напісаў паэму «Цівалі» ў гонар чыгуначнікаў Беларусі, забітых у 1938 годзе за спыненне цягнікоў з ссыльнымі. Паэма складалася з 15 частак: Уступ, На Беларусі мор, Ноч, Раніца, Сон Лысоні, Сон Варанога, Сон машыніста Калейкі, Пекла, Жалезны наркам, Статак, Наш дзень, Мне чуецца гул грамадзянскай вайны, Лёс, Апошні шанц, Эпілёг<ref>{{cite web|аўтар=[[Сяргей Законнікаў]]|title=Гэта мы|url=http://belarus.kulichki.net/index2.php?option=com_content&task=view&id=239|выдавецтва=Мы — нацыя|год=13 жніўня 2009|дата доступу=1 лістапада 2014}}</ref>. [[24 кастрычніка]] [[2012]] года ў Мінску адбылася прэм’ера дакументальна-публіцыстычнага фільму «Цівалі» рэжысёркі [[Галіна Самойлава|Галіны Самойлавай]] аб расстраляных чыгуначніках. [[29 кастрычніка]] фільм паказаў спадарожнікавы тэлеканал «[[БелСат|Белсат]]» ([[Варшава]], [[Польшча]])<ref>{{cite web|аўтар=|title=Яны спрабавалі спыніць сталінскую машыну смерці|url=http://www.belsat.eu/be/articles/yany-sprabavali-spynic-stalinskuyu-mashynu-smerci-glyadzice-film-lajn/|выдавецтва=[[Белсат]]|год=29 кастрычніка 2012|дата доступу=1 лістапада 2014}}</ref>.
 
{{Зноскі}}