Беларускі корпус самааховы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Стварэнне БКС суправаджалася шырокай прапагандысцкай кампаніяй. Падкрэслівалася, што БКС знішчыць партызаншчыну і стане зародкам беларускага войска на будучыню.
 
З пачатку жніўня 1942 ў [[Менск]]у адкрыліся [[Афіцэрскія курсы БКС|3-тыднёвыя афіцэрскія курсы]] (кіраўнік [[Ф. Кушаль]]), на якіх прайшлі падрыхтоўку каля 260 чал. Усяго было створана 20 батальёнаў і некалькі мяшаных адзінак БКС, якія, аднак, не выканалі ўскладзеных на іх задач. Адна з галоўных прычын гэтага была ў тым, што для БКС не ўдалося атрымаць неабходную колькасць зброі.
 
Бяззбройныя самаахоўцы і іх сем'і сталі аб'ектам тэрору з боку партызан, як толькі стала вядома пра стварэнне самааховы. З іншага боку, меліся выпадкі, калі нават буйныя патрулі самааховы, узброеныя вінтоўкамі і аўтаматычнай зброяй, пры сутыкненні з партызанамі замест аказання супраціўлення пераходзілі на іх бок.{{крыніца?}}