Сяргей Мікалаевіч Румас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
→‎На чале ўрада: дапаўненне
Радок 67:
[[10 кастрычніка]] [[2017]] года ўвайшоў у склад Савета па развіцці прадпрымальніцтва, кансультатыўнага органа пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь<ref>[https://www.sb.by/articles/sostav-chto-nado-predprinimatelstvo.html Состав и полномочия Совета по развитию предпринимательства обновлены]</ref>.
 
== На чале ўрада ==
[[18 жніўня]] [[2018]] года паводле ўказу А. Лукашэнкі № 327 быў прызначаны на пасаду [[Прэм'ер-міністр Беларусі|Прэм’ер-міністра Беларусі]]<ref name="nn">[https://nn.by/?c=ar&i=214578 Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры]</ref>. Паводле шэрагу экспертаў, да атрымання згоды [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі|Палаты прадстаўнікоў]] на гэтае прызначэнне, як таго патрабуюць артыкулы 84 і 106 [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі]], мог лічыцца толькі выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра<ref>https://nn.by/?c=ar&i=214605</ref><ref>http://belisrael.info/?p=16351</ref>. Згода [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі|Палаты прадстаўнікоў]] на гэтае прызначэнне была атрымана 5 кастрычніка 2018 г., 105 дэпутатаў галасавалі «за», 1 — «супраць».
 
Прадстаўляючы 31 кастрычніка 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў праграму дзейнасці ўрада на 2018—2020 гады, Сяргей Румас заявіў, што галоўная задача — павышэнне жыццёвага ўзроўню беларусаў. У дзесяць топ-задач, як іх акрэсліў Сяргей Румас, уваходзяць развіццё прадпрымальніцкага асяроддзя і стварэнне камфортных умоў вядзення бізнесу, апераджаючае развіццё сферы паслуг, фарміраванне ІТ-краіны і маштабная лічбавізацыя ўсёй эканомікі, правядзенне эфектыўнай бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыцы, забеспячэнне ўстойліва нізкага ўзроўню інфляцыі, эфектыўнае кіраванне дзяржаўнай уласнасцю, актывізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці, удасканальванне інвестыцыйнай палітыкі, зніжэнне міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі і забеспячэнне дастойных умоў жыцця насельніцтва і аплаты працы<ref>[http://zviazda.by/be/news/20181031/1540977814-syargey-rumas-galounaya-zadacha-pavyshenne-zhyccyovaga-uzrounyu-belarusau zviazda.by]</ref>.
 
На перыяд, калі Сяргей Румас узначальваў урад, прыпалі вострыя эканамічныя канфлікты з [[Расія]]й, у т.л. [[Беларуска-расійскі канфлікт вакол падатковага манеўру Расіі|канфлікт вакол падатковага манеўру Расіі]] і [[расійска-беларускі нафтавы канфлікт (2020)]]. Адбылося «прасяданне» эканомікі праз [[пандэмія COVID-19|пандэмію каранавірусу]].
 
== Сям’я ==