Падзолістыя глебы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арыгінальны беларускамоўны тэкст замест зваротнага перакладу
дапаўненне — вернута
Радок 2:
'''Падзолістыя [[глеба|глебы]]''' развіваюцца пад [[хвойныя лясы|хвойнымі лясамі]] з мохавым, мохава-лішайнікавым або верасовым покрывам на водападзельных участках рэльефу, якія складзены бескарбанатнымі пясчанымі пародамі.
 
Пры штогадовым адміранні частак драўнянай, мохавай расліннасці на паверхні гэтых глеб назапашваецца нязначная колькасць раслінных рэшткаў. Распадаючыся, яны ўтвараюць вельмі кіслыя арганічныя злучэнні. Таму ападзоленне глеб пачынаецца з самага верху, непасрэдна пад лясной падсцілкай (ападам), што і абумоўлівае адсутнасць у іх профілі перагнойнага гарызонту. Зрэдку пад падсцілкай можна заўважыць невялікую (1—2 см), узбагачаную арганічнымі рэшткамі шэрую праслойку. Ніжэй падзолістага гарызонту размяшчаецца ілювіяльны, узбагачаны [[жалеза]]м і [[алюміній|алюмініем]].
 
Падзолістыя глебы маюць кіслую рэакцыю, нізкае ўтрыманне [[гумус]]у (менш за 1 %) і характарызуюцца ў цэлым нізкай [[урадлівасць глебы|урадлівасцю]]. Пры раскрыцці яны лёгка пераўтвараюцца ў ветравейныя пяскі.
 
== Літаратура ==