Міхаіл Іванавіч Рукевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: дапаўненне
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Паходзіў з [[беларусы|беларускай]] шляхты. Сумесна з сёстрамі валодаў домам у [[Беласток]]у. У 1812—14 гадах ваяваў на баку [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]] ў [[Напалеонаўскія войны|Літоўскіх войсках]] (1812). Служыў у 1-ым палку гвардыі {{нп5|Вінцэнты Корвін Красінскі|Красінскага|d|Q888263}} [[Камер-фур’ер|фур’ерам]]. У 1814 годзе трапіў у палон на тэрыторыі Францыі, 23 лютага 1815 года выйшаў у адстаўку па хваробе<ref>ЦГВИА, ф. 801, оп. 70, 1827 г., д. 45, ч. 1-3; ГАРФ, ф. 109, 1 эксп., 1827 г., д. 136, ч. 7</ref>.
 
З 1815 года  — на радзіме. Скончыў [[Вільнюскі ўніверсітэт|Віленскі ўніверсітэт]] у ступені кандыдата юрыспрудэнцыі (1820). 3 1819 года  — член, з сакавіка 1820 года  — выканаўца абавязкаў прэзідэнта тайнага Саюза сяброў.
 
3 1819 года  — член-карэспандэнт, з 1820 года  — правадзейны член [[Таварыства філаматаў]]. Адзін з ініцыятараў стварэння [[Таварыства прамяністых]] (1820), для якога напісаў «Малітву прамяністых», выконваў абавязкі «маршалка надворнага».
 
Удзельнічаў у стварэнні [[Таварыства філарэтаў]]. Пасля заканчэння ўніверсітэта займаўся сельскай гаспадаркай у вёсцы [[Мількаўшчына (Гродзенскі раён)|Мількаўшчына]] [[Ваўкавыскі павет (Расійская імперыя)|Ваўкавыскага павета]], а з 1823 года  — у арандаваным фальварку [[Завыкі]] [[Беластоцкі павет (Расійская імперыя)|Беластоцкага павета]].
 
У 1820 годзе разам з З. Навіцкім стварыў у Беластоцкай гімназіі [[таварыства «Згодных братоў»]] (з 1823 года  — «Заране»). У 1823—24 гадах быў арыштаваны па справе філаматаў і філарэтаў, вызвалены за недастатковасцю доказаў. У 1825 годзе ініцыяваў стварэнне арганізацыі «[[Вайсковыя сябры]]», быў галоўным натхняльнікам выступлення [[Літоўскі піянерны батальён|Літоўскага піянернага батальёна]] (1825)<ref>''Уладзімер Арлоў. ''[https://www.svaboda.org/a/755078.html Міхал Рукевіч (12.11.1794, в. Гожна (?), Беласточчына — 11.9.1841, в. Коркіна, Забайкальле, Расея)]. // Імёны Свабоды, 1 сакавіка 2007. {{ref-be}}</ref>.
 
У 1826 годзе арыштаваны і прыгавораны да смярртнага пакарання, але па царскай канфірмацыі 1827 года пазбаўлены шляхецтва і высланы на 10 гадоў катаржных работ з наступным пасяленнем у [[Сібір]]ы. Катаргу адбываў разам з дзекабрыстамі ў [[Чыта|Чыце]] (з 1828) і Пятроўскім заводзе ў Забайкаллі (з 1830). У 1833 годзе пераведзены на пасяленне ў вёску Коркіна [[Іркуцкая губерня|Іркуцкай губерні]], дзе вёў буйны гандаль вавёркай, хлебам, паркалем, займаўся продажам віна. Там жа і памёр.
 
== Сям’я ==
Грамадзянская жонка — ўраджэнка Забайкалля Лізавета Іванаўна Ісакава, у шлюбе з ёй меў двух дзяцей.
 
Сёстры — Антаніна (у шлюбе — Крамкоўская), Ксаверыя і Карнелія<ref>[http://www.imha.ru/1144543212-rukevich-mihail-ivaiovich.html#.Xs5QUdpR2Uk Міхаіл Іванавіч Рукевіч]</ref>.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==