Сярэбраны кодэкс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: афармленне
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 5:
 
== Гісторыя ==
У той перыяд, калі [[Вульфіла]] працаваў над перакладам Бібліі, плямёны, якія цяпер лічацца гоцкімі, былі намінальнымі {{нп5|[[Арыянства|арыянамі|ru|Арианство}}]], то-бок датычна асобы і прыроды [[Ісус Хрыстос|Хрыста]] яны прытрымліваліся вучэння {{нп5|Арый|Арыя|ru|Арий}}. Верагодна, «Сярэбраная Біблія» была напісана для [[остготы|остгоцкага]] караля [[Тэадорых Вялікі|Тэадорыха Вялікага]] альбо пры яго двары ў [[Равена|Равене]], альбо ў даліне ракі [[По (рака ў Італіі)|По]], альбо ў [[Брэшыя|Брэшыі]]. Гэта была ўражальная кніга, напісаная залатым і сярэбраным чарнілам на высокаякасным тонкім [[Пурпурныя пергаментныя рукапісы|пурпурным пергаменце]] з дэкаратыўна ўмацаванымі каштоўнымі камянямі. Пасля смерці Тэадорыха ў 526 годзе Сярэбраная Біблія не ўпамінаецца ў інвентарах ці кніжных спісах на працягу тысячагоддзя.
 
У [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзі]] частка «Codex Argenteus» (187 з 336 арыгінальных пергаментных аркушаў) была выяўлена ў былым [[Бенедыкцінцы|бенедыкцінскім]] {{нп5|Вердэнскае абацтва|вердэнскім кляштары|ru|Верденское аббатство}} (каля [[Эсэн]]а ў [[Рэйнская вобласць|Рэйнскай вобласці]]), адным з найбагацейшых у [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]. Яна была перавезена ў бібліятэку імператара [[Рудольф II Габсбург|Рудольфа II]] ў [[Прага|Празе]]<ref>[http://www.ub.uu.se/arv/codexeng.cfm Uppsala University Library]</ref>. Пасля {{нп5|Бітва пад Прагай (1648)|бітвы пад Прагай|ru|Битва под Прагой (1648)}} 1648 годзе кодэкс як ваенны трафей трапіў у [[Стакгольм]], у бібліятэку каралевы [[Крысціна (каралева Швецыі)|Крысціны]]. Пасля яе пераходу ў [[каталіцтва]] і адмаўлення ад прастола кніга ў 1654 была перавезена ў [[Нідэрланды]] разам з уласнасцю яе былога бібліятэкара {{нп5|Ісаак Вос|Ісаака Воса|ru|Восс, Исаак}}. У 1660-я гады граф [[Магнус Габрыэль Дэлагардзі]] выкупіў яе для [[Упсальскі ўніверсітэт|Упсальскага ўніверсітэта]], у бібліятэцы якога кодэкс захоўваецца і цяпер.