Першамайская вуліца (Магілёў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36:
 
Пры рэканструкцыі вул. Першамайскай і прылеглых да яе кварталаў не ўдалося дасягнуць цэласнага ўзаемападпарадкаванага характару забудовы. І справа не ў тым, што новыя і пабудаваныя ў даваенны час збудавання вырашаны ў розным стылістычным характары. Прычына палягае ў тым, што шматпавярховыя жылыя дамы, як і грамадскія будынкі, пабудаваныя па праектах архітэктараў [[Л. Рымінскі|Л. Рымінскага]], [[А. Семяненка|А. Семяненкі]], [[Д. Саннікаў|Д. Саннікава]] ў [[1950]]—[[1957]] гг., рэзка адрозніваюцца ад пабудаваных раней не толькі насычанасцю [[архітэктурны дэкор|дэкаратыўных сродкаў]], але галоўным чынам прынцыпамі [[Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя|аб’ёмна-прасторавай пабудовы]]<ref>{{крыніцы/Жыллёвае будаўніцтва ў Беларускай ССР|старонкі=96-97}}</ref>.
[[Файл:Mahiloŭ, Teatralny-Vilenskaja. Магілёў, Тэатральны-Віленская (1941).jpg|міні|Забудова цотнага боку да вайны. Дамы Каца, Бако, Грубіна, Гінсбурга]]
 
У [[1960-я|1960]]-1970-я гады пабудаваны [[Дом палітычнай асветы (Магілёў)|Дом палітычнай асветы]] на [[Тэатральная плошча (Магілёў)|Тэатральнай плошчы]], [[будынак Магілёўскага абласнога камітэта КПБ]], 6-павярховы 80-кватэрны (з прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання і магазінамі на 1-м паверсе) на скрыжаванні з [[вуліца Міронава (Магілёў)|вуліцай Міронава]] і 111-кватэрны жылыя дамы, [[ЦУМ (Магілёў)|універмаг]].