Параф’янава (Параф’янаўскі сельсавет): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, афармленне
Радок 66:
Першы пісьмовы ўпамін пра Параф’янава датуецца 1435 годам, калі землі на ўсходняй ускраіне Куранецкай воласці былі вылучаны для забеспячэння пасады Віленскага архідыякана. Тады паміж маёнткамі [[Даўгінава]], [[Докшыцы]] і Парфенава засталіся неразмежаванымі лугі па рэках Бладзь (Блядка), Лыха і Зуя (Зуйка), з-за якіх у XV—XVI стагоддзях часта ўзнікалі розныя спрэчкі.
 
У 1793 годзе ў выніку [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] Парфенава ўвайшло ў склад [[Расійская імперыіімперыя|Расійскай імперыі]]. Яно адносілася да [[Вілейскі павет (Расійская імперыіімперыя)|Вілейскага павета]] спачатку [[Мінская вобласць|Мінскай]], потым [[Віленская губерня|Віленскай губерні]]. 18 жніўня 1795 года маёнтак Парфенава Віленскай архідыяцэзіі быў канфіскаваны, як і большасць маёнткаў, якія належалі каталіцкай царкве. У 19 стагоддзі ў розныя часы маёнтак належаў Пшэздзецкім, Тышкевічам. У той час Парфенава стала цэнтрам воласці. Па звестках «Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх», у 1886 годзе ў Парфенаве пражывала 45 чалавек. Каля 1880 года ўзведзены бровар.
 
Пад канец XIX стагоддзя Парфенава перайшло ва ўласнасць Слатвінскіх. У 1920—1930-х гадах уладальнікам Парфенава быў Людвік Слатвінскі.
Радок 74:
У перыяд [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай Вайны]] немцы ператварылі Параф’янава ў базу. Каля чыгункі размясцілі склады прадуктаў, вопраткі, будаўнічых матэрыялаў, [[паліва]], боепрыпасаў. 31 мая 1942 года гітлераўцы загубілі 270 жыхароў.
 
Пасля вайны мястэчка сталася значным паселішчам. У вёсцы [[Параф’янава (Сітцаўскі сельсавет)|Парфенава]] (былым маёнтку) толькі 250 чалавек, і яна не з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам, а толькі вёскай Сітцаўскага сельсавета<ref>[http://radzima.org/be/miesca/parafyyanava.html radzima.org]</ref>.
 
У 2007 атрымала статус [[аграгарадок|аграгарадка]].