Пётр Васілевіч Конюх: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
Да вайны працаваў у [[Баранавічы|Баранавічах]]. У 1938 годзе скончыў сельскагаспадарчыя курсы ў [[Вілейка|Вілейцы]].
 
У 1941 знаходзіўся ў [[Ржэў|Ржэве]] на льнаводчых курсах, дзе і заспела яго вайна. Падчас Другой сусветнай вайны ваяваў з нацызмам у другім польскім корпусе генерала Андэрса на поўначы Афрыцы і на поўдні Еўропы. Удзельнічаў у [[Бітва пад Монтэ-Касіна (1944)|бітве пры Монтэ-Касіна]] (1944) і быў сур'ёзна паранены ў сцягно, узнагароджаны ордэнамі Італіі, памятным Крыжам «За Монтэ Касіна».
 
Застаўся ў Італіі, бо ў 1945 годзе атрымаў ваенную стыпендыю на навучанне ў Акадэміі мастацтваў. Скончыў Рымскую акадэмію мастацтваў з двума дыпломамі: спявак і маэстра. Спяваў у операх усяго свету сольна і ў якасці саліста хору, выконваў класічныя творы і народныя песні на беларускай, італьянскай, польскай, французскай, англійскай, нямецкай, рускай і ўкраінскай мовах.