Кастусь Акула: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
 
== Біяграфія ==
Вучыўся ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]].
 
Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў,. уУ чэрвені [[1944]] паступіў у Мінскую школу камандзіраў [[Беларуская Краёвая Абарона|БКА]], разам з якой пакінуў Беларусь.
 
З лета 1944 у эміграцыі. У лістападзе 1944 апынуўся ў складзе [[30-я грэнадзёрская дывізія СС (1-я беларуская)|30-й дывізіі СС]], зарганізаванай пераважна з беларусаў, у [[Эльзас]]е, насупраць французскай арміі ў ваколіцах Мюль-гоўзэ-Альткірх, на падыходзе да Рэйна. Перайшоў на бок антыгітлераўскіх хаўруснікаў. Са снежня 1944 ваяваў у Італіі ў складзе [[Армія Андэрса|2-га польскага корпуса]], які ўваходзіў у склад 8–й [[Армія Вялікабрытаніі|Брытанскай арміі]]. Узнагароджаны залатой «Зоркай Італіі».
 
У [[1946]]—[[1947]] гадах жыў у [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Удзельнічаў у заснаванні [[Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі|Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі]] (1946). У чэрвені 1947 года пераехаў у [[Канада|Канаду]] (Таронта). Адзін з заснавальнікаў [[Згуртаванне беларусаў Канады|Згуртавання беларусаў Канады]] (1948), першы ягоны старшыня. Рэдагаваў газету «[[Беларускі Эмігрант]]» (1948—1954), часопіс беларускіх ветэранаў «[[Зважай]]» ([[1974]]—[[1997]])<ref name="Шматгалосы"/>.
 
Пахаваны на могілках Пайн Хілс у Таронта, разам з жонкай і сынам<ref>{{Крыніцы/Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі}}</ref>.