Польшча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Прывёў да адзінага фармату - у большасці выпадкаў у гэтым артыкуле згадваецца як "Уроцлаў"
Радок 63:
[[Унітарная дзяржава]], [[парламенцкая рэспубліка]]. У жніўні [[2015]] года пасаду Прэзідэнта заняў [[Анджэй Дуда]]. У снежні [[2017]] года Прэм’ер-міністрам стаў [[Матэвуш Маравецкі]]. Адміністрацыйны падзел: 16 [[ваяводства]]ў, якія складаюцца з 66 [[Горад на правах павета|гарадоў на правах паветаў]] і 314 [[павет]]аў.
 
Па колькасці насельніцтва займае шостае месца ў [[ЕС|Еўрапейскім саюзе]]. Для Польшчы характэрна стабільная колькасць насельніцтва, яго нізкі як натуральны, так і міграцыйны прырост; паказчыкі эміграцыі таксама невысокія. Польшча з’яўляецца адной з найбольш [[Этнас|этнічна]] аднародных краін: каля 97 % жыхароў складаюць [[Палякі|палякі]]. Дзяржаўная мова — польская. У [[Рэлігія|рэлігійным]] дачыненні насельніцтва Польшчы з’яўляецца самым веруючым у Еўропе пасля [[Мальта|Мальты]]: толькі 6 % жыхароў заявілі аб сваім [[атэізм]]е ці абыякавасці да рэлігіі<ref>[http://cbos.pl/SPISKOM.POL/2012/K_049_12.PDF ZMIANY W ZAKRESIE WIARY I RELIGIJNOŚCI POLAKÓW PO ŚMIERCI JANA PAWŁA II]{{ref-pl}}</ref>. Дамінуючыя пазіцыі займае [[Рымска-Каталіцкая Царква]], першы неітальянскі Папа Рымскі [[Ян Павел II (Папа Рымскі)|Ян Павел ІІ]] быў палякам. Найбуйнейшыя гарады — [[Варшава]], [[Кракаў]], [[Лодзь]], [[Вроцлаў|Уроцлаў]], [[Познань]], [[Гданьск]].
 
Гісторыю польскай дзяржаўнасці прынята адлічваць з часоў кіравання [[Мешка I|Мешкі I]] — гістарычнага [[Князь|князя]] [[Заходнія паляне|заходніх палян]], які прыняў [[хрысціянства]] у 966 годзе. У 12 стагоддзі пачаўся пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці, завершаны ўз’яднаннем польскіх зямель [[Кароль|каралём]] [[Уладзіслаў I Лакетак|Уладзіславам I Лакеткам]]. У [[1569]] г. Каралеўства Польскае аб’ядналася з [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княствам Літоўскім]] у [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]] — [[Федэрацыя|федэратыўную]] дзяржаву, якая (пасля [[Рэч Паспалітая#Падзелы Рэчы Паспалітай|трох падзелаў]]) канчаткова скончыла сваё існаванне пасля трох падзелаў — у [[1795]] г. Тэрыторыі Польшчы знаходзіліся ў складзе [[Расійская Імперыя|Расійскай]], [[Германская Імперыя|Германскай]] і [[Аўстра-Венгерская Імперыя|Аўстра-Венгерскай]] імперый да аднаўлення польскай дзяржаўнасці [[11 лістапада]] [[1918]] г. [[1 верасня]] [[1939]] г. [[Трэці Рэйх]] пачаў [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]], напаўшы на Польшчу. Пасля вайны Польшча (межы якой істотна змяніліся) стала незалежнай [[сацыялізм|сацыялістычнай]] [[Польская Народная Рэспубліка|Польскай Народнай Рэспублікай]]. У [[1989]] г. адбыліся палітычныя змены, і да цяперашняга часу Польшча існуе як Рэспубліка Польшча ({{lang-pl|Rzeczpospolita Polska}}), або [[Трэцяя Рэч Паспалітая]].