Паташня (Хойніцкі раён): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 71:
Аколіцы Паташня і Сачкоў (Шацкоў), іх насельнікі з ліку чыншавай шляхты на казённай зямлі Загальскага староства, якое трымаў часовы ўладальнік пан Солтан, прысутныя таксама ў шляхецкай рэвізіі 1811 года<ref>НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. спр. 263. А. 129—130, 161—162</ref>.
 
У парэформенны перыяд Паташня вядомая як паселішча (у розных крыніцах засценак ці аколіца, а таксама вёска) у Хойніцкай воласці [Рэчыцкага павету Мінскай губерні. Жыхары ад самага пачатку былі парафіянамі Юравіцкага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. У 1864 г. паташэнцы звярнуліся да Яго Эксцэленцыі мітрапаліта Станеўскага са скаргай на знішчэнне рыма-каталіцкай парафіі і руйнаванне касцёла дзеля ўладкавання праваслаўнай царквы<ref>НГАБ. Ф. 1781. Воп. 32. Спр. 112. А. 2 — 3адв.</ref>. З другой паловы 1860-х гадоў яны сталі парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Найбольш раннімі і пашыранымі ў паташэнцаў прозвішчамі былі Казлоўскія, Арлоўскія, Цішкевічы, Яворскія, Міхалоўскія, Сакалоўскія, Дубікоўскія, Скаратэцкія, Тамковічы, Навіцкія. На пачатак 1870 года тут налічвалася 27 мужчынскіх душ былых аднадворцаў, прыпісаных да воласці, 10 душ аднадворцаў, прыпісаных да Загальскага сельскага таварыства, 6 душ былых казённых сялян<ref>Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71</ref>. Паводле перапісу 1897 года 36 двароў, 212 жыхароў. На 1909 г. 30 двароў з 210 жыхарамі<ref>Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 163</ref>.
 
З 8 снежня 1926 года да 23 жніўня 1937 года цэнтр [[Паташненскі нацыянальны польскі сельсавет|Паташненскага польскага сельсавета]] [[Хойніцкі раён|Хойніцкага раёна]] [[Рэчыцкая акруга|Рэчыцкай]], з 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года [[Гомельская акруга|Гомельскай акругі]].