Геранёнскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Геранё́нскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Іўеўскі раён|Іўеўскага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) [[Геранёны]].
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]] [[БССР]]. З 20 верасня 1944 года ў складзе [[Маладзечанская вобласць|Маладзечанскай вобласці]], з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 4 студзеня 1958 года ў склад сельсавета з [[Кудэйшынскі сельсавет|Кудэйшынскага сельсавета]] перададзена вёска [[Махалы]]<ref>Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.</ref>. 5 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Кудэйшынскі сельсавет|Кудэйшынскага сельсавета]]<ref>Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.</ref>. 15 мая 1963 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага [[Жылеўскі сельсавет|Жылеўскага сельсавета]]<ref>Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).</ref>. 6 жніўня 1979 года Жылеўскі сельсавет перайменаваны ў Геранёнскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Геранёны. 17 жніўня 2015 года скасаваны хутар [[Завяргані]]<ref>[http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D915r0072811&p1=1 Решение Ивьевского районного Совета депутатов от 17 августа 2015 г. № 55 Об упразднении хутора Завергани Геранёнского сельсовета Ивьевского района Гродненской области]</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2365 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 49,2 % — [[беларусы]], 47,6 % — [[палякі ў Беларусі|палякі]], 2,4 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.