Студзёнкі (Нясвіжскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 76:
Аўдавелая дачка [[Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька|Міхаіла Казіміра Рыбанькі]], Тэафілія Канстанцыя Радзівіл (1738—1807), у 1793 годзе бярэцца шлюбам з 24-гадовым [[ротмістр]]ам Янам Тадэвушам Развадоўскім (1769—1849<ref>{{cite web| author ={{нп3|Марэк Мінакоўскі|Minakowski M.J.|pl|Marek Minakowski}}| date =| url =http://www.sejm-wielki.pl/b/dw.13963 | title = Jan Tadeusz Jordan-Rozwadowski h. Trąby|publisher =| accessdate = 2020-05-18| lang =pl}}</ref>; ротмістр кавалерыі літоўскіх войскаў, афіцэр Лістападаўскага паўстання 1830—1831, заснавальнік Баранавічаў, генерал), які па шлюбу робіцца ўладаром і арандатарам Студзёнак. У дакументах за 1805 год фальварак Студзёнкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў запісаны ў арэндзе Яна Развадоўскага (Развадойкі){{sfn|Бялова|2013|с=91}}. Па смерці Тэафіліі Ян Развадоўскі ў 1809 годзе бярэцца шлюбам з Марыяй Вангродскай. Ад шлюбу нарадзілася 7 дзяцей, сярод якіх былі Сафія (нар. к. 1809) і [[Канстанцін Іванавіч Развадоўскі|Канстанцін]] (1813—1885; генерал-лейтэнант, камендант Варшавы, атрымаў у 1872 годзе тытул графа). 8 студзеня 1833 года ў [[Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь)|Iшкалдскiм Троіцкiм касцёле]] Сафія Развадоўская пабралася шлюбам з дваранінам Магілёўскай губерні [[паручнік]]ам Андрэем (Анджэем) Грушэцкім (нар. к. 1805), які па шлюбу становіцца новым гаспадаром маёнтка. Ад шлюбу было трое дзяцей: Уладзіслаў (1833—1850), Марыя (1834—1900) і Цэліна (1835—1863)<ref name="Гр" />.
 
Марыя Грушэцкая пабралася шлюбам з Віктарам Каліноўскім (брат [[Юзаф Каліноўскі|святога Рафала Каліноўскага]], удзельнік [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|паўстання 1863—1864 гадоў]]). Пасля [[Род Грушэцкіх герба «Любіч»|Грушэцкіх]] маёнтак перайшоў да Каліноўскіх. Мясцовы краязнаўца Аляксандр Абрамовіч прыходзіць да высновы што айцец Віктара і Рафала Каліноўскіх, Анджэй Каліноўскі, з’яўляецца родным братам прадзеда [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], Мацея<ref>{{артыкул|аўтар= Абрамовіч А.|загаловак=Студзёнскія гісторыі |арыгінал= |спасылка=http://pawet.net/files/kaet02.pdf |аўтар выдання= |выданне=Нясвіжскія каеты |тып=часопіс |месца=Нясвіж |выдавецтва=Нясвіжская раённая арганізацыя Грамадскага аб’яднання “[[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны]]” |год=2019 |выпуск= |нумар=2 |старонкі=25—31 |isbn= |issn= |ref= |archiveurl=https://web.archive.org/web/20200408170438/http://pawet.net/files/kaet02.pdf |archivedate=8 красавіка 2020}}</ref>. Пра сваяцтва Каліноўскіх свярджае і айцец [[Кармеліты|кармэлін]] Аркадзь Куляха<ref name="Куляха">{{артыкул|аўтар=Куляха А. |загаловак=Жыццё святога Рафала Каліноўскага |арыгінал= |спасылка= http://media.catholic.by/nv/n42/art3.htm|аўтар выдання= |выданне=[[Наша вера (часопіс)|Наша вера]] |тып=час. |месца=Мн. |выдавецтва= [[Мінска-Магілёўская архідыяцэзія]]|год= 2007|выпуск= 42 |нумар= 4|старонкі= |ref= |archiveurl=https://web.archive.org/save/http://media.catholic.by/nv/n42/art3.htm |archivedate=}}</ref>. Святы Рафал таксама нярэдка наведваў СтёдзёнкіСтудзёнкі, дзе жыў ягоны брат Віктар у маёнтку сваёй жонкі Марыі з Грушэцкіх<ref name="Куляха" />.
 
Маёнтак у Студзёнках у першай палове XIX стагоддзя ўяўляў сабой аднапавярховую трохпакаёвую рэзідэнцыю з хатняй [[Капліца|каплічкай]]. На захад ад будынка размяшчаліся дзве злучаных ракой вялікіх [[Сажалка|сажалкі]], якія [[Адам Міцкевіч]] апісаў у паэме «[[Пан Тадэвуш]]». Падчас адпачынку ў маёнтку Адам Міцкевіч пакінуў у альбоме гаспадыні памятны надпіс<ref>{{кніга|аўтар = Honorat Czesław Gil|частка =Rodzieństwo |загаловак = Wychwalajcie mężów sławnych. Wspomnienie o świętym Rafale Kalinowskim|арыгінал = |спасылка =https://issuu.com/wkb-krakow/docs/gil_wklad |адказны = |выданне = |месца =Kraków |выдавецтва = Wydawnictwo Karmelitów Bosych |год = 2014 |старонкі =22—23 |старонак =248 |isbn = 978-83-7604-012-7|тыраж = |ref = }}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=O. Honorat Czesław |загаловак=Święty Rafał Kalinowski – patriota |спасылка=http://wadoviana.eu/wp-content/uploads/2016/12/%C5%9Awi%C4%99ty-Rafa%C5%82-Kalinowski-patriota-H.Cz_.Gil_.pdf |мова=pl |выданне=Wadoviana. Przeglad historyczno-kulturalny |тып= часопіс|год=1998 |нумар=2 |старонкі=66 |issn=1505-0181}}</ref> (найверагодней у 1820 годзе), які затым быў выбіты на камяні<ref name="Гр" /><ref>{{cite web| author =Кіркевіч А.| date =18 мая 2020| url = https://belsat.eu/news/zgubleny-raj-mitskevicha-u-nevyalichkaj-vyostsy-na-belarusi/| title =«Згублены рай» Міцкевіча ў невялічкай вёсцы на Беларусі |publisher =[[Белсат]]| accessdate = 2020-05-18}}</ref>.