Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
З 1917 года жыў на сваім хутары. У жніўні [[1918]] г. выехаў у [[Растоў-на-Доне]]; уступіў у армію генерала Дзянікіна. Потым вярнуўся дадому, быў прызваны ў Чырвоную Армію, адкуль уцёк і перайшоў у армію генерала Юдзеніча, якая дзейнічала ў [[Эстонія|Эстоніі]]. Летам [[1920]] г. вярнуўся ў [[Беларусь]]. У снежні 1920 г. узначаліў Слуцкую брыгаду. Пасля падаўлення [[Слуцкае паўстанне|Слуцкага паўстання]] разам з брыгадай перайшоў савецка-польскую мяжу і да мая [[1921]] г. быў інтэрнаваны.
 
У 1921—1939 гг. быў праваслаўным святаром, настаўнічаў. Да 1931 года захоўваў [[Сцяг Першага Слуцкага палка стральцоў БНР|cцяг Першага Слуцкага палка стральцоў БНР]]<ref>Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — Мінск : — «Медысонт», 2006. — 188 с. — ISBN 985-6530-37-7</ref>.
 
Арыштаваны 19.6.1941 у [[Германія|Германіі]]. Здолеў вызваліцца пасля пачатку вайны. З кастрычніка [[1941]] да ліпеня [[1944]] г. працаваў школьным інспектарам у [[Ганцавічы|Ганцавічах]], удзельнік нацыянальнага падполля. Падпалкоўнік [[Беларуская краёвая абарона|Беларускай краёвай абароны]]. Сябра [[Беларуская незалежніцкая партыя|Беларускай незалежніцкай партыі]].<ref>{{cite web|url = http://jivebelarus.net/history/new-history/return-of-bnp.html?page=14 |title = Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі|first = |last = |author = [[Сяргей Ёрш]]|authorlink = |coauthors = |date = |month = |year = |work = |publisher = |location = |page = |pages = |at = |language = |trans_title = |format = |doi = |archiveurl = http://web.archive.org/web/20190725160120/http://jivebelarus.net/history/new-history/return-of-bnp.html?page=14|archivedate = 25.07.2019|accessdate = |quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref>