1 542
праўкі
Odri Tiffani (размовы | уклад) |
Odri Tiffani (размовы | уклад) |
||
Марыя Грушэцкая пабралася шлюбам з Віктарам Каліноўскім (брат [[Юзаф Каліноўскі|святога Рафала Каліноўскага]], удзельнік [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|паўстання 1863—1864 гадоў]]). Пасля [[Род Грушэцкіх герба «Любіч»|Грушэцкіх]] маёнтак перайшоў да Каліноўскіх. Мясцовы краязнаўца Аляксандр Абрамовіч прыходзіць да высновы што айцец Віктара і Рафала Каліноўскіх, Анджэй Каліноўскі, з’яўляецца родным братам прадзеда [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], Мацея<ref>{{артыкул|аўтар= Абрамовіч А.|загаловак=Студзёнскія гісторыі |арыгінал= |спасылка=http://pawet.net/files/kaet02.pdf |аўтар выдання= |выданне=Нясвіжскія каеты |тып=часопіс |месца=Нясвіж |выдавецтва=Нясвіжская раённая арганізацыя Грамадскага аб’яднання “[[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны]]” |год=2019 |выпуск= |нумар=2 |старонкі=25—31 |isbn= |issn= |ref= |archiveurl=https://web.archive.org/web/20200408170438/http://pawet.net/files/kaet02.pdf |archivedate=8 красавіка 2020}}</ref>. Пра сваяцтва Каліноўскіх свярджае і айцец [[Кармеліты|кармэлін]] Аркадзь Куляха<ref name="Куляха">{{артыкул|аўтар=Куляха А. |загаловак=Жыццё святога Рафала Каліноўскага |арыгінал= |спасылка= http://media.catholic.by/nv/n42/art3.htm|аўтар выдання= |выданне=[[Наша вера (часопіс)|Наша вера]] |тып=час. |месца=Мн. |выдавецтва= [[Мінска-Магілёўская архідыяцэзія]]|год= 2007|выпуск= 42 |нумар= 4|старонкі= |ref= |archiveurl=https://web.archive.org/save/http://media.catholic.by/nv/n42/art3.htm |archivedate=}}</ref>. Святы Рафал таксама нярэдка наведваў Студзёнкі, дзе жыў ягоны брат Віктар у маёнтку сваёй жонкі Марыі з Грушэцкіх<ref name="Куляха" />.
Маёнтак у Студзёнках у першай палове XIX стагоддзя ўяўляў сабой аднапавярховую трохпакаёвую рэзідэнцыю з хатняй [[Капліца|каплічкай]]. На захад ад будынка размяшчаліся дзве злучаных ракой вялікіх [[Сажалка|сажалкі]], якія [[Адам Міцкевіч]] апісаў у паэме «[[Пан Тадэвуш]]».
У 1862 годзе ў вёсцы 31 гаспадарка, 129 душ мужчынскага полу; у іх карыстанні 307 дзесяцін 1155 сажняў зямлі. У 1889 годзе на месцы сучаснай вёсцы знаходзіліся 2 аднайменныя вёскі: 26 і 7 асад, фальварак, 39 валок зямлі, млын, вінакурня, уладанне Гагенлоэ. Адпаведна з перапісам 1897 года ў вёсцы 62 двары, 438 жыхароў, хлебзапасная крама; маёнтак, 11 двароў, 22 жыхары, крухмальны завод, сядзіба (уладанне памешчыка Шэпелера), 4 двары, 13 жыхароў, вадзяны млын. У 1909 годзе ў вёсцы 72 двары, 456 жыхароў, у маёнтку 7 жыхароў.
|