Негарэльскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Негарэ́льскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Дзяржынскі раён|Дзяржынскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Цэнтр — пасёлак [[Энергетыкаў]].
 
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе [[Дзяржынскі раён|Койданаўскага раёна]] [[Мінская акруга|Мінскай акругі]] [[БССР]]. Цэнтр — вёска [[Рудня (Дзяржынскі раён)|Рудня]]. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску [[Негарэлае]]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 23 сакавіка 1932 года '''Негарэльскі нацыянальны польскі сельсавет''' у складзе [[Койданаўскі нацыянальны польскі раён|Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна]]. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 мая 1936 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе [[Мінскі раён|Мінскага раёна]]. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года вёска Негарэлае набыла статус гарадскога пасёлка. З 4 лютага 1939 года ў складзе адноўленага Дзяржынскага раёна, адначасова ў склад сельсавета з [[Стальбоўшчынскі сельсавет|Стальбоўшчынскага сельсавета]] [[Уздзенскі раён|Уздзенскага раёна]] перададзены вёска [[Прусінава]], пасёлкі [[Ніва (Уздзенскі раён)|Ніва]] і [[Пухаўшчына]], з [[Сямёнавіцкі сельсавет|Сямёнавіцкага сельсавета]] Уздзенскага раёна — пасёлкі [[Гарадзілава (Дзяржынскі раён)|Гарадзілава]], [[Загацце (Дзяржынскі раён)|Загацце]], [[Зуброўшчына]], [[Зубрэвічы (Дзяржынскі раён)|Зубрэвічы]] і [[Цагельнае]]<ref>Указ Президиума Верховного Совета БССР от 4 февраля 1939 г. Об образовании Дзержинского района в Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. У 1939 годзе скасаваны. 21 кастрычніка 1940 года ў склад Стальбоўшчынскага сельсавета Уздзенскага раёна вернута вёска Прусінава<ref>Указ Президиума Верховного Совета БССР от 21 октября 1940 г. О перечислении дер. Прусиново, Негорельского сельсовета, Дзержинского района, в Стальбовщинский сельсовет, Уздзенского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>, у склад новаўтворанага [[Дзяржынскі сельсавет (Дзяржынскі раён)|Дзяржынскага сельсавета]] перададзена вёска [[Клыпаўшчына]]<ref>Указ Президиума Верховного Совета БССР от 21 октября 1940 г. Об образовании Дзержинского сельсовета в составе Дзержинского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>.
 
30 снежня 1998 года Негарэльскі сельсавет утвораны зноў у складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі з цэнтрам у пасёлку Энергетыкаў. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета перададзены ўсе населеныя пункты скасаванага [[Негарэльскі пассавет|Негарэльскага пассавета]] (16 населеных пунктаў: вёскі [[Адасеўшчына]], [[Гарбузы]], [[Калоднікі]], [[Камароўшчына (Дзяржынскі раён)|Камароўшчына]], [[Каменка (Негарэльскі сельсавет)|Каменка]], [[Клачкі (вёска, Дзяржынскі раён)|Клачкі]], [[Масцішча (Дзяржынскі раён)|Масцішча]], [[Мелькавічы]], [[Мікулічы (Дзяржынскі раён)|Мікулічы]], [[Пажэжына]], [[Паўлаўшчына (Дзяржынскі раён)|Паўлаўшчына]], [[Рудня (Дзяржынскі раён)|Рудня]], [[Старына (Негарэльскі сельсавет)|Старына]], [[Чурылы]] і пасёлкі [[Клачкі (пасёлак)|Клачкі]], [[Негарэлае]])<ref>[http://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2009-307/2009-307(002-019).pdf&oldDocPage=3 Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области]</ref>.