Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 34:
Акрамя таго, частка салдат і матросаў складалі мабілізаваныя працоўныя, у тым ліку тыя, хто раней удзельнічалі ў рэвалюцыйнай дзейнасці; у першую чаргу гэта адносілася да Кранштацкай ваенна-марской базы, а таксама да ваенна-марской базы ў [[Гельсінгфорс]]е. Умовы вайсковай службы ў [[Кранштат|Кранштаце]] былі цяжкімі і суправаджаліся зневажальнымі абмежаваннямі ніжніх чыноў, напрыклад, матросам забаранялася хадзіць па ўсходнім баку галоўнай вуліцы, ля ўваходу на Кацярынскі бульвар змяшчалася шылда, якая забараняла ўваход «сабакам, салдатам і матросам»<ref>[http://www.gorod-spb.ru/historykranshtadt.html?start=417 «История Кронштатской крепости»]. Петербург-Петроград-Ленинград-Санкт-Петербург</ref>.
 
Хваляванні ў войску і на флоце пачаліся задоўга да 1917 года. Гэтак [[19 кастрычніка]] [[1915]] года збунтаваўся стаяўшы на гэльсынгфорскім рэйдзе [[лінкор]] «Гангут», [[2 мая]] [[1916]] года адзначаны першы выпадак адмовы [[казакі|казакоў]] разганяць натоўп. Як адзначае даследчык Няфёдаў, у кастрычніку [[1916]] года адбыліся бунты салдат на размеркавальных пунктах у [[Гомель|Гомелі]] і [[Крэменчуг]]е, [[17 кастрычніка]] салдаты 181-га палка далучыліся да натоўпу рабочых [[Выбаргскі раён (Санкт-Пецярбург)|Выбаргскага раёна]] Петраграда, [[29 кастрычніка]] 1916 года выкліканыя для разгону страйку салдаты замест рабочых адкрылі агонь па паліцыі. Французскі пасол у Петраградзе [[Марыс Палеалог]] у сваім рапарце французскаму знешнепалітычнаму ведамству адзначыў гэты інцыдэнт, як «вельмі паказальны», і заяўвіў, што «… у выпадку паўстання нельга разлічваць на войска… мы павінны ўжо цяпер прадбачыць банкруцтва нашай саюзніцы [Расіі] і зрабіць з гэтага ўсе неабходныя высновы».
 
Апошняй кропляй стала зачыненне [[21 лютага|21]]—[[22 лютага]] ўладамі найбуйнейшага ў Петраградзе Путылаўскага завода — працоўныя паспрабавалі падняць [[страйк]], нягледзячы на ​​тое, што завод з пачаткам вайны быў нацыяналізаваны, а страйкі на дзяржаўных ваенных заводах строга забараняліся. З-за гэтага інцыдэнту на вуліцы былі выкінуты 36 тысяч пакрыўджаных рабочых. Настрой петраградскіх рабочых быў выбуханебяспечным: гэтак, 8 лютага путылаўскмя працоўныя закідалі паліцыю жалезнымі абломкамі і кавалкамі дзындры.
Радок 82:
{{commons|Category:Russian Revolution of 1917|Russian Revolution of 1917}}
 
[[Катэгорыя:Рэвалюцыя_1917_года_ў_РасііРэвалюцыя 1917 года ў Расіі|*]]
[[Катэгорыя:Рэвалюцыі ў Расіі]]
[[Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты ў Расіі і СССР]]