Цюркскі каганат: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
др →‎top: вікіфікацыя, перанесена: каганкаган з дапамогай AWB
Радок 2:
'''Цюркскі каганат''' — дзяржава племяннога саюза цюркаў у 552—745 гг. на тэрыторыі [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай]] і [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй]] Азіі, [[Паўночны кітай|Паўночнага Кітая]].
 
На чале дзяржавы стаяў [[Каган (тытул)|каган]]. У [[545]] г. цюркі разграмілі уйгурскія плямёны, у [[551]] — [[жужаны|жужанаў]]. У 555 годзе пад уладай цюркаў былі ўсе народы Цэнтральнай Азіі, у т.л. [[кідані]] ў Заходняй Маньчжурыі і [[енісейскія кіргізы]]. У 560-я гады яны перамаглі дзяржаву [[Эфталіты|Эфталітаў]], у 570-я гг. ў залежнасць ад Цюркскага каганата трапілі паўночнакітайскія дзяржавы [[Чжоў]] і Цы. У саюзе з [[Візантыя]]й Цюркскі каганат пачаў вайну супраць [[Іран]]а за кантроль над [[Вялікі шаўковы шлях|Вялікім шаўковым шляхам]]; у 571 г. годзе мяжа паміж імі праходзіла па р. [[Амудар'я]], а ў 588—589 да каганата далучаны і некаторыя вобласці на заходнім беразе Амудар’і. У [[576]] г. цюркі захапілі Баспор ([[Керч]]), у 581 г. узялі ў аблогу [[Херсанес Таўрычаскі]]. У канцы VI ст. з-за міжусобіц і палітычнага крызісу Цюркскі каганат распаўся на ўсходнюю (цэнтральнаазіяцкую) і захднюю (сярэднеазіяцкую) часткі. Асноўныя землі Заходняга Цюркскага каганата ў 658—659 акупіраваны кітайскімі войскамі. У [[704]] г. Заходні Цюркскі каганат вызваліўся ад кітайскай залежнасці, але напады суседзяў і ўнутраныя супярэчнасці прывялі яго да гібелі ў [[740]]. Усходні Цюркскі каганат у 609—619 аднавіў свой уплыў у Цэнтральнай Азіі, але пасля паражэння ў [[630]] г. у вайне трапіў у залежнасць ад Кітая. У 691—716 на кароткі час ён пашырыў сваю тэрыторыю ад Маньчжурыі да Сырдар’і; цюркскія атрады дайшлі да [[Самарканд]]а. У 712—713 гг. ён пацярпеў паражэнне ў бітвах з арабамі. Усходні Цюркскі каганат распаўся на ўдзельныя княствы, а на яго месцы ўзнік [[Уйгурскі каганат]] (745—840).
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Былыя краіны]]