Розніца паміж версіямі «Сацыніянства»

др
др (→‎Літаратура: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB)
Арыяне не былі арганізацыйна і ідэалагічна аднародным рухам, іх дзейнасць складалася з асабістых і групавых ініцыятыў, якія абмяркоўваліся на сумесных сустрэчах і ўхваляліся або адхіляліся. Пэўная ідэалагічная і арганізацыйная ўнармаванасць у арыянства з'явілася ў кан. XVI — пач. XVII ст., гэта ўніфікацыя звязаная з дзейнасцю [[Фаўст Соцын|Фаўста Соцына]].
 
У 1-й пал. XVII ст. Арыянскі Збор Рэчы Паспалітай перарастае ў з'яву агульнаеўрапейскай значнасці. Цэнтрам рэчыпаспалітаўскага арыянства быў [[Вёска Ракаў|Ракаў]], дзе адбываліся Сіноды і ў 1602 г. быў заснаваны Гімназіум, які пазней пераўтварыўся ў Вышэйшую школу. Таксама ў Ракаве знаходзілася арыянская друкарня, выданні якой былі вядомыя ў Еўропе.
 
Арыяне зведалі ганенні як з боку каталіцкай царквы, так і артадаксальны пратэстантаў. У 1638 г., паводле пастановы Сейма Рэчы Паспалітай, Гімназіум і друкарня ў Ракаве былі зачыненыя, а спроба арыянаў закласці новы цэнтр у Кіселіне на Валыні не мела поспеху. У 1658 г. Сейм Рэчы Паспалітай абвясціў, што арыяне на працягу 3 год павінны перайсці ў каталіцтва або выехаць з краіны пад страхам смерці. Большасць арыянаў падпарадкавалася пастанове, але вышэйшае кіраўніцтва, у т.л. усе ідэолагі, выехалі ў Нідэрланды. Хутка па эміграцыі рэчыпаспалітаўскіх арыянаў у Нідэрландах пачалі зваць «польскімі братамі» без розніцы на выхадцаў з Польшчы ці Літвы. У Нідэрландах у 1665—1668 гг. пад кіраўніцтвам [[Андрэй Вішаваты|Андрэя Вішаватага]] пачала выдавацца г. зв. ''Bibliotheca Fratrum Polonorum'' (Бібліятэка братоў польскіх), апошні том якой выйшаў у 1692 годзе.
308 012

правак