Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Ліда): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
Пры касцёле дзейнічала парафіяльная школа, а з 1624 г. яшчэ і ружанцовае брацтва. Было таксама два прытулкі: мураваны шпіталь каля касцёла (пабудаваны ў другой палове XVIII ст., рэканструяваны ў 1851 г. на сродкі Канстанцыі Быстрыцкай) і драўляны — пры парафіяльных могілках.
 
[[Файл:Lida, Vilenskaja, Fara. Ліда, Віленская, Фара (1901-14).jpg|thumb|left|Касцёл у пач XX ст.]]
Касцёл пад тытулам Узвышэння Святога Крыжа, які дзейнічае і сёння, быў пабудаваны ў стылі сталага [[барока]] біскупам [[Тамаш Зяньковіч|Тамашам Зяньковічам]] за грошы, ахвяраваныя на гэтую мэту віленскім біскупам [[Міхал Зяньковіч|Міхалам Зяньковічам]], яго дзядзькам. Будаўніцтва пачалося ў 1765 і скончылася ў 1770 годзе. Узвялі святыню ў самым цэнтры горада, трошкі далей ад таго месца, дзе стаяў драўляны касцёл, на цэнтральнай вуліцы — Віленскай (сёння [[Савецкая вуліца (Ліда)|вул. Савецкая]]). Стары драўляны касцёл па загадзе лідскага старасты і падстолія ВКЛ Сцыпіёна быў разабраны на матэрыял для гарадской уніяцкай царквы.