Эліза Ажэшка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, пунктуацыя
др выправіла памылку
Радок 37:
 
== Творчасць ==
Літаратурную дзейнасць Эліза Ажэшка пачала ў 1866 годзе (апавяданне «Малюнак з галодных гадоў»). Творчасць 1870-х г. зведала ўплыў ідэй «варшаўскага» пазітывізму, асветнай працы з народам. Выступала за раўнапраўе жанчын (аповесці «Апошняе каханне», 1868, «Пан Граба», 1869-70, «Марта», 1873), з крытыкай шляхецкай арыстакратыі і саслоўных прымхаў (раман «Пампалінскія», 1876), з гуманістычных пазіцый адстойвала інтарэсы лрацоўных (зборнік апавяданняў «3 розных сфер», т. 1-3, 1879-82). У рамане «Над Нёманам» (1887) адлюстравала вострыя праблемы тагачаснай польскай рэчаіснасці. У аповесцях «Нізіны» (1884), «Дзюрдзі» (1885), «Хам» (1888), апавяданнях «Рэха», «Тадэвуш», «У зімовы вечар» і інш. паказала жыццё паслярэформеннай беларускай вёскі. Пра [[фальклор]] і духоўнае багацце беларусаў напісала нарысы «Людзі і кветкі на берагах Нёмана» (1888-91). У 1890-я г. ўу яе творах вастрыня сацыяльнай праблематыкі саступае месца псіхалагічнай заглыбленасці («Два полюсы», 1893, зборнік апвяданняў «Меланхолікі», 1896). Апошні зборнік навел «Gloria vicis» («Слава пераможаным!», 1910) прысвечаны героям паўстання 1863-64.
 
Самыя раннія пераклады твораў Э. Ажэшкі выходзілі яшчэ ў пачатку ХХ ст., напрыклад, апавяданне «Гэдалі» (Вільня, «Наша ніва», 1907, перакладчык не пазначаны, выходзіла кірыліцай і лацінкай). Пазней на беларускую мову творы Элізы Ажэшкі перакладалі [[Янка Брыль]], [[Анатоль Іванавіч Бутэвіч|Анатоль Бутэвіч]], Я. Бягомская, [[Галіна Казіміраўна Тычка|Галіна Тычка]].