Вялікі пост: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 40:
 
== Каталіцкая традыцыя ==
'''Вялікі пост'''  — саракадзённы літургічны перыяд падрыхтоўкі да Велікодных святаў, які пачынаецца ў [[Папялец|Папяльцовую сераду]]. На ўзор саракагадовага вандравання, якое, распачаўшыся ў свята Пасхі, прывяло выбраны народ з егіпецкай няволі ў зямлю абяцаную, а таксама па прыкладу самога Хрыста, які сорак дзён прабываў у пустыні, Касцёл рыхтуецца да [[Пасхальны Трыдуум|Пасхальнага Трыдуума]]. Гэты перыяд звязаны з пакаяннем і аскезай, а таксама асаблівым чынам прысвечаны разважанню над Мукай Пана (пасійныя набажэнствы). У хрысціянскай традыцыі Вялікі пост заўсёды быў звязаны з устрыманнем ад удзелу ў забавах, ад мясных страваў і ад алкаголю. Знешнімі праявамі Вялікага посту з'яўляюццаз’яўляюцца: фіялетавы колер літургічнага адзення, адсутнасць у Святой Імшы спеву «Алілуя» і гімна «Хвала на вышынях Богу…», больш сціплае аздабленне касцёлаў, а з пятай нядзелі Вялікага посту  — захінутыя фіялетавай тканінай крыжы.
 
[[Вялікі тыдзень]]  — апошні тыдзень перад Вялікаднем, асаблівым чынам прысвечаны разважанню над збавеннай Мукай Пана. Ён пачынаецца ў Пальмовую нядзелю, а завяршаецца ў Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана. Асноўныя літургічныя цэлебрацыі Вялікага тыдня наступныя: у Вялікі чацвер  — Імша Вячэры Пана; у Вялікую пятніцу  — літургія на ўшанаванне Мукі Пана, падчас якой адбываецца адарацыя святога Крыжа; і, нарэшце, Пасхальная вігілія ў Святую ноч (святы пасхальны Трыдуум).
 
{{Commonscat|Lent (fasting period)}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Пасты]]