Радзівілы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
націск, афармленне
Радок 22:
}}
{{значэнні|Радзівіл}}
'''РадзівілыРадзіві́лы''' — [[Вялікае княства Літоўскае|вялікалітоўскі]] арыстакратычны род, які ўзнік у XV ст. як галіна роду [[Осцікавічы|Осцікавічаў]]. Род Радзівілаў не меў сабе роўных па колькасці асоб, што займалі найвышэйшыя дзяржаўныя пасады. На працягу гісторыі Вялікага княства Літоўскага, а затым і Расійскай імперыі, нязменна заставаліся сярод найбагацейшых магнатаў.
{{змест злева}}
Радок 51:
Сын Яна — Мікалай Чорны і сын Юрыя — Мікалай Руды сталі пачынальнікамі дзвюх далейшых галін Радзівілаў: князёў на Нясвіжы і Алыцы і князёў на Біржах і Дубінках. Іх узвышэнню спрыяў раман сястры Мікалая Рудога Барбары з [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонтам Аўгустам]], які тайна абвянчаўся з ёю. Праз некалькі год [[Барбара Радзівіл|Барбара]] пры загадкавых абставінах памерла, але Радзівілы былі ўжо на вяршыні магутнасці. Мікалай Чорны ў [[1551]] заняў дзве найвышэйшыя пасады (ваяводы віленскага і канцлера), і [[Віленскае ваяводства]] на гэты раз апынулася ў руках Радзівілаў больш чым на паўстагоддзя: ад [[Мікалай Радзівіл Чорны|Мікалая Чорнага]] яно перайшло да [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалая Рудога]], потым да сына Рудога [[Крыштаф Радзівіл Пярун|Крыштафа Перуна]] і, нарэшце, да сына Чорнага [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Крыштафа Сіроткі]].
 
[[Image:IRPmagnates.PNG|thumb|300px|злева|Уладанні Радзівілаў (сінім) у Рэчы Паспалітай ў 16—17XVI—XVII стстст.]]
 
У 2-й пал. [[16XVI стагоддзе|XVI ст.]] Радзівілы засталіся адзіным з [[магнаты|магнацкіх родаў]] літоўскага паходжання. Вялікія змены адбыліся ў рэлігійным жыцці: пашыралася [[Рэфармацыя]], у сувязі з чым Мікалай Чорны і Мікалай Руды, як і вялікая колькасць іншых паноў, перайшлі з [[каталіцызм]]у ў [[кальвінізм]]. Магнацтва пачало адчуваць моцны націск з боку больш дробнай [[шляхта|шляхты]], якая дамагалася павялічэння сваёй ролі ў палітычным жыцці. Пры гэтым шляхта імкнулася да больш цеснага саюзу з [[Каралеўства Польскае, 1385—1569|Польшчай]] — як з прычын знешнепалітычных (ВКЛ цярпела паражэнні ад [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржав]]ы), так і ўнутрыпалітычных (шляхта ВКЛ хацела мець такія ж палітычныя правы, якімі карысталася шляхта польская). Магнаты таксама хацелі збліжэння з Польшчай, але на ўмовах дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ, імкнуліся захаваць пры гэтым свае прывілеі.
 
У [[1569]] г., нягледзячы на супраціўленне магнатаў (у т.л. Радзівілаў), была заключана [[Люблінская унія]]. Крыху раней, у [[1564]], [[паны-рада]] «добраахвотна» адмовіліся ад статуса прывілеяванага саслоўя, фармальна атрымаўшы такія ж правы, як і простая шляхта. Але фактычная вага палітычных дзеячаў залежала ад памераў іх маёнткаў, і магнаты працягвалі ставіць амаль выключна сваіх прадстаўнікоў на найвышэйшыя дзяржаўныя пасады.
Радок 59:
Вялізныя ўладанні роду тым часам усё пашыраліся. [[Мікалай Радзівіл Чорны]] набыў у [[1555]] годзе [[Налібакі]], [[Солы]] і [[Свядасць]], у 1558 — [[Клецк]] і [[Давыд-Гарадок]], таксама [[горад Высокае|Высокае]] пад Бярэсцем, а праз шлюб з дачкой польскага магната [[Крыштаф Шыдлавецкі|Шыдлавецкага]] — [[Шыдловец]] у Польшчы. Яго сын у 1567 ставіў у войска ўжо 539 коннікаў (пры тым, што ў гэтым годзе адзін коннік ставіўся не з 8, а з 10 сялянскіх службаў), Мікалай Руды ставіў 400 коннікаў. Яго ўладанні павялічыліся за кошт [[Валожын]]а, [[Рубяжэвічы|Рубяжэвічаў]] на [[Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Ашмяншчыне]], [[Смалявічы|Смалявічаў]], [[Вёска Пліса, Смалявіцкі раён|Плісы]], [[Гарадзішча, значэнні|Гарадзішча]], [[Станькава]] і [[Жыціна]] на [[Менскі павет|Меншчыне]], [[Уселюб]]а пад Новагародкам.
 
У канцы XVI ст., ў ВКЛ пачалася каталіцкая [[Контррэфармацыя]]. Тады сыны Мікалая Чорнага вярнуліся ў [[каталіцтва]], а адзін з іх, Ежы, нават стаў спачатку біскупам віленскім, а потым [[біскуп кракаўскі|кракаўскім]]. Каб пазбегнуць драбнення і страты радавых маёнткаў, сыны Мікалая Чорнага ў 1579 уг. ўтварылі пагадненне аб стварэнні неадчужальных вотчын — [[ардынацыя|ардынацы]]й. Такія ўладанні павінны былі пераходзіць без падзелу ва ўладанне старэйшага сына, а пры адсутнасці такога — да прадстаўніка старэйшай на той момант галіны Радзівілаў. Так узніклі тры ардынацыі:
* [[Нясвіжская ардынацыя|Нясвіжская]] (уладанне [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалая Крыштафа Сіроткі]] і яго нашчадкаў),
* [[Клецкая ардынацыя|Клецкая]] (уласнасць яго брата Альбрэхта), і
* [[Алыцкая ардынацыя|Алыцкая]] (уладанне малодшага з братоў Станіслава Мікалая).
 
Сыны [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалая Рудога]] засталіся пратэстантамі. Старэйшы, [[Мікалай Радзівіл (1546—1589)|Мікалай]], пры падзеле бацькаўскіх маёнткаў атрымаў Дубінкі, [[Жырмуны (Воранаўскі раён)|Жырмуны]], [[Мядзел]], [[Жупраны]], [[Салечнікі|Салешнікі]], [[Дакудава (Лідскі павет)|Дакудаў]], [[Беліца (Лідскі раён)|Беліцу]] і шмат іншых маёнткаў. Яго брату [[Крыштаф Радзівіл Пярун|Крыштафу Пяруну]] дасталіся [[Біржы]], [[Валожын]], Віжуны, [[Вязынь]], Жыцін, [[Койданава|Койданаў]], [[Рубяжэвічы]], [[Смалявічы]], Станькаў, [[Уселюб]] і інш. Пазней Крыштаф набыў [[Астрашыцкі Гарадок]] на Меншчыне, шлюб з князёўнай Кацярынай з Астрожскіх прынёс яму [[Глуск]] і [[Копысь]], а паўторны шлюб з яе малодшай сястрой Альжбетай, удавой Януша Кішкі, — [[Асташын]] у Новагародскім павеце і Венграў на Падляшшы. Крыштаф Пярун быў таксама старостам барысаўскім, гаенскім, жыжморскім, мейшагольскім. У 1600 г. ён дамогся шлюбу свайго сына [[Януш Радзівіл (1579—1620)|Януша]] з апошняй прадстаўніцай князёў [[род Алелькавічаў|Алелькавічаў-Слуцкіх]], [[Соф’я Слуцкая|Соф'яй]], такім чынам [[Слуцкае княства]] перайшло ў рукі Радзівілаў. Да гэтага часу Радзівілы ўспрынялі польскую (і ўвогуле заходнееўрапейскую) культуру, але засталіся гарачымі патрыётамі Вялікага Княства Літоўскага, праціўнікамі палітычнага паглынання яго Польшчай. На іх грошы ствараліся першыя друкарні ў [[Берасце|Берасці]], [[Нясвіж]]ы. Этнічная свядомасць іх мела падначаленае становішча адносна палітычнай.
 
== XVII-XVIII стагоддзі ==
У наступных пакаленнях колькасць адначасова дзеючых Радзівілаў часам перасягала дзесятак. Аўтарытэт слуцка-біржанскай галіны, найбольш уплывовай у 1-й пал. 17XVII ст., быў моцна падарваны пераходам Януша і Багуслава Радзівілаў на бок шведаў у час «Патопу». Гэтая галіна скончылася ў 1669 г., а яе вялізныя ўладанні перайшлі да адзінай дачкі Багуслава — Людвікі Караліны. Першым мужам яе быў электар брандэнбургскі, другім — князь нейбургскі. Дочкі Людвікі Караліны, княжны нейбургскія, валодалі радзівілаўскай спадчынай да 1744 г., пасля чаго яна была далучаная да ўладанняў нясвіжскай галіны Радзівілаў. Сярод гэтых маёнткаў найбольшымі тэрытарыяльна былі Слуцкае княства (цягнулася больш чым на 100 км, да самай Прыпяці), Гарадзішча са Смалявічамі (тэрыторыя гэтых уладанняў пачыналася ад усходняй ускраіны Менска, ад вёсак [[Вялікая Сляпянка|Сляпянка]] і [[Уручча (вёска, Мінск)|Уручча]], і цягнулася ажно за Жодзіна) і інш.
 
Род алыцкіх ардынатаў праіснаваў усяго 2 пакаленні. У 1667 г. яго ўладанні зліліся з нясвіжскай ардынацыяй, якой валодаў Міхал Казімір — унук Мікалая Крыштафа Сіроткі. Міхал Казімір далучыў да сваіх уладанняў і спадчыну згаслага роду Зяновічаў, у т.л. вялікія маёнткі Смаргонь, Глыбокае. У кан.канцы 17XVII ст. згасла і клецкая галіна Радзівілаў, яе ўладанні дасталіся брату Міхала Казіміра — Дамініку. Яго нашчадкі ўтварылі другую галіну ардынатаў клецкіх.
 
У 2-й пал. XVII — пач. XVIII ст. Радзівілы, застаючыся багацейшымі землеўладальнікамі на ВКЛ, у палітычным сэнсе трымаліся ўпоравень з іншымі магнацкімі родамі ([[Сапегі|Сапегамі]], [[Пацы|Пацамі]], [[Агінскія|Агінскімі]]). Новы перыяд іх гегемоніі прыпадае на апошняе паўстагоддзе існавання Рэчы Паспалітай, калі дзейнічалі Міхал Казімір Рыбанька з братам Еранімам, а затым сын Рыбанькі Караль Станіслаў па мянушцы Пане Каханку.