Розніца паміж версіямі "Студзёнкі (Нясвіжскі раён)"

(→‎Гісторыя: дапаўненне)
Марыя Грушэцкая пабралася шлюбам з Віктарам Каліноўскім (брат [[Юзаф Каліноўскі|святога Рафала Каліноўскага]], удзельнік [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|паўстання 1863—1864 гадоў]]). Пасля [[Род Грушэцкіх герба «Любіч»|Грушэцкіх]] маёнтак перайшоў да Каліноўскіх. Мясцовы краязнаўца Аляксандр Абрамовіч прыходзіць да высновы што айцец Віктара і Рафала Каліноўскіх, Анджэй Каліноўскі, з’яўляецца родным братам прадзеда [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], Мацея<ref>{{артыкул|аўтар= Абрамовіч А.|загаловак=Студзёнскія гісторыі |арыгінал= |спасылка=http://pawet.net/files/kaet02.pdf |аўтар выдання= |выданне=Нясвіжскія каеты |тып=часопіс |месца=Нясвіж |выдавецтва=Нясвіжская раённая арганізацыя Грамадскага аб’яднання “[[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны]]” |год=2019 |выпуск= |нумар=2 |старонкі=25—31 |isbn= |issn= |ref= |archiveurl=https://web.archive.org/web/20200408170438/http://pawet.net/files/kaet02.pdf |archivedate=8 красавіка 2020}}</ref>. Пра сваяцтва Каліноўскіх свярджае і айцец [[Кармеліты|кармэлін]] Аркадзь Куляха<ref name="Куляха">{{артыкул|аўтар=Куляха А. |загаловак=Жыццё святога Рафала Каліноўскага |арыгінал= |спасылка= http://media.catholic.by/nv/n42/art3.htm|аўтар выдання= |выданне=[[Наша вера (часопіс)|Наша вера]] |тып=час. |месца=Мн. |выдавецтва= [[Мінска-Магілёўская архідыяцэзія]]|год= 2007|выпуск= 42 |нумар= 4|старонкі= |ref= |archiveurl=https://web.archive.org/save/http://media.catholic.by/nv/n42/art3.htm |archivedate=}}</ref>. Святы Рафал таксама нярэдка наведваў Студзёнкі, дзе жыў ягоны брат Віктар у маёнтку сваёй жонкі Марыі з Грушэцкіх<ref name="Куляха" />.
 
Маёнтак у Студзёнках у першай палове XIX стагоддзя, ўяўляўкалі належыў Марыі Грушэцкай, уяўляў сабой аднапавярховую трохпакаёвую рэзідэнцыю з хатняй [[Капліца|каплічкай]]. На захад ад будынка размяшчаліся дзве злучаных ракой вялікіх [[Сажалка|сажалкі]], якія [[Адам Міцкевіч]] апісаў у паэме «[[Пан Тадэвуш]]». Пра апісанне Міцкевічам у паэме Студзёнак згадваў у сваіх успамінах ксёндз Ежы Каліноўскі<ref>APKB (Archiwum Prowincji Karmelitów Bosych w Czerniej), AP 111, [Jerzy Kalinowski], Notes, s. 24-26.</ref> (1859—1930; зводны брат Рафала і Віктара Каліноўскіх) і польскі гісторык касцёла, доктар гуманітарных навук {{нп3|Ганарат Гіль|Ганарат Чэслаў Гіль|pl|Honorat Gil}}<ref name="Gil">{{кніга|аўтар = Honorat Czesław Gil|частка =Rodzieństwo |загаловак = Wychwalajcie mężów sławnych. Wspomnienie o świętym Rafale Kalinowskim|арыгінал = |спасылка =https://issuu.com/wkb-krakow/docs/gil_wklad |адказны = |выданне = |месца =Kraków |выдавецтва = Wydawnictwo Karmelitów Bosych |год = 2014 |старонкі =22—23 |старонак =248 |isbn = 978-83-7604-012-7|тыраж = |ref = }}</ref>, які абраў і апрацаваў запісы Ежы Каліноўскага. Таксама звесткі пра апісанне прыгажосці Студзёнак Міцкевічам пададзены ва ўспамінах Ірыны Адоеўцавай, жонкі {{нп3|Георгій Уладзіміравіч Іваноў|Георгія Іванова|pl|Иванов, Георгий Владимирович}}<ref>{{cite web |url= https://novychas.by/kultura/znjavaha-jak-ekspertnaja-acenka|title=Знявага як экспертная ацэнка |author=Нагбомавіч Ш. |date=25 мая 2020 | publisher= Новы Час|accessdate=30 мая 2020 |archiveurl= https://web.archive.org/save/https://novychas.by/kultura/znjavaha-jak-ekspertnaja-acenka|archivedate= 30 мая 2020}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Зенн Т. |загаловак=Георгий Иванов: легенды и документы |спасылка=https://zvezdaspb.ru/index.php?page=8&nput=2388 |аўтар выдання= |выданне=Звезда |тып= часопіс|месца= Спб|выдавецтва= |год= 2014 |нумар= 11|старонкі=137—157}}</ref> (1894—1958), аднаго з найбуйнейшых паэтаў рускай эміграцыі. Падчас адпачынку ў маёнтку Адам Міцкевіч пакінуў у альбоме гаспадыні памятны надпіс<ref name="Gil" /><ref>{{артыкул|аўтар=O. Honorat Czesław |загаловак=Święty Rafał Kalinowski – patriota |спасылка=http://wadoviana.eu/wp-content/uploads/2016/12/%C5%9Awi%C4%99ty-Rafa%C5%82-Kalinowski-patriota-H.Cz_.Gil_.pdf |мова=pl |выданне=Wadoviana. Przeglad historyczno-kulturalny |тып= часопіс|год=1998 |нумар=2 |старонкі=66 |issn=1505-0181}}</ref> (найверагодней у 1820 годзе), які пазней быў выбіты на [[Камень Міцкевіча|камяні]]<ref name="Гр" /><ref>{{cite web| author =Кіркевіч А.| date =18 мая 2020| url = https://belsat.eu/news/zgubleny-raj-mitskevicha-u-nevyalichkaj-vyostsy-na-belarusi/| title =«Згублены рай» Міцкевіча ў невялічкай вёсцы на Беларусі |publisher =[[Белсат]]| accessdate = 2020-05-18}}</ref>.
 
У 1862 годзе ў вёсцы 31 гаспадарка, 129 душ мужчынскага полу; у іх карыстанні 307 дзесяцін 1155 сажняў зямлі. У 1889 годзе на месцы сучаснай вёсцы знаходзіліся 2 аднайменныя вёскі: 26 і 7 асад, фальварак, 39 валок зямлі, млын, вінакурня, уладанне Гагенлоэ. Адпаведна з перапісам 1897 года ў вёсцы 62 двары, 438 жыхароў, хлебзапасная крама; маёнтак, 11 двароў, 22 жыхары, крухмальны завод, сядзіба (уладанне памешчыка Шэпелера), 4 двары, 13 жыхароў, вадзяны млын. У 1909 годзе ў вёсцы 72 двары, 456 жыхароў, у маёнтку 7 жыхароў.