Вігі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
[[Ідэалогія]] партыі вігаў несупынна фарміравалася ад пачатку ўзнікнення ў якасці парламенцкай фракцыі да другой паловы [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. Вялікі ўплыў на яе аказалі працы [[Джон Мільтан|Дж. Мільтана]], [[Джон Лок|Дж. Лока]] і [[:en:Algernon Sidney|А. Сідні]], што выступалі за натуральныя правы і суверынітэт народа. Дзякуючы [[:en:Edmund Hickeringill|Эдмунду Хікерынгілу]] з [[1682]] г. ідэалогія вігаў атрымала найменне «вігізм». Носьбіты вігізму стала трымаліся пашырэння ўлады [[Парламент Вялікабрытаніі|парламента]] і [[рэлігія|рэлігійнага]] міру паміж [[пратэстантызм|пратэстантамі]]. [[Пратэкцыянізм]] у адносінах да [[Францыя|французскіх]] тавараў зрабіў вігаў у апошняе дваццацігоддзе [[17 стагоддзе|XVII]] ст. надзвычай папулярнымі сярод гараджан. Тым не меней, большасць палітыкаў-вігаў належылі да буйных землеўласнікаў. Яны арыентаваліся на [[Царква Англіі|Царкву Англіі]] і [[Царква Шатландыі|Царкву Шатландыі]], крытыкавалі [[каталіцызм|папізм]] быццам бы за падтрымку [[Іерархія|іерархічнага грамадства]].
 
У [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. знутры вігізму выспявалі [[лібералізм|ліберальныя]] погляды. У палітычных мэтах вігі засноўвалі [[газета|газеты]], аказвалі непасрэдны ўплыў на [[тэатр]] і [[літаратура|літаратуру]]. Найбольш вядомымі пісьменнікамі, што арыентаваліся на вігізм, сталі [[паэт]] і [[драматург]] [[:en:Henry Carey (writer)|ГенрыГ. Керы]], [[памфлет]]ыст і [[празаік]] [[ДаніэльД. Дэфо]]. Уплыў вігізму адлюстраваўся ў фарміраванні поглядаў дыяметральна працілеглых палітычных [[філосаф]]аў [[Эдмунд Бёрк|Э. Бёрка]], заснавальніка ідэі палітычнага [[кансерватызм]]у, [[Адам Сміт|А. Сміта]], заснавальніка сучаснай [[эканоміка|эканамічнай]] тэорыі, і ўтылітарыста [[Джэрэмі Бэнтам|Дж. Бэнтама]].
 
== Спасылкі ==