Механіка-матэматычны факультэт БДУ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
'''Механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта''' (скарочана '''«МехМат БДУ»''') — адзін з найстарэйшых факультэтаў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]].
 
Механіка-матэматычны факультэт існуе ўжо больш за 60 гадоў і з году ў год пацвярджае званне аднаго з самых элітных факультэтаў беларускіх ВНУ. Штодня 11 кафедраў рыхтуюць каля 1500 студэнтаў і магістрантаў дзённага і завочнага аддзяленняў — спецыялістаў у галіне матэматыкі, механікі, сістэмнага аналізу і інфармацыйных тэхналогій. Выпускнікі займаюць ганаровыя пазіцыі ў сферы навукі і адукацыі, бізнесу і кіравання, эканомікі і IT-сферы. Сярод іх такія асобы, як [[Міхаіл Жураўкоў]] (былы [[Міністр адукацыі Беларусі]]), [[Сяргей Чыжык]] (першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі), [[Сяргей Абламейка]] (былы рэктар БДУ), [[Аляксандр Машэнскі]] (генеральны дырэктар СП ТАА «Санта Імпэкс Брэст»), [[Віктар Бабарыка]] (старшыня Праўлення ААТ «[[Белгазпрамбанк]]») і шмат іншых.
 
МехМат БДУ падтрымлівае навуковыя кантакты з універсітэтамі па ўсім свеце, а лепшыя студэнты факультэта накіроўваюцца на стажыроўку ва ўніверсітэт Ота-фон-Герыке (Магдэбург, Германія). Таксама, дзякуючы цеснага супрацоўніцтва з вядучымі IT-кампаніямі, такімі як EPAM Systems, Itransition, HiQo Solutions, IBA Group, Qulix Systems і іншымі, студэнты маюць выдатную магчымасць праходзіць там вытворчую і пераддыпломную практыкі з далейшым працаўладкаваннем.
Радок 20:
 
== Гісторыя стварэння і станаўлення ==
 
Падрыхтоўка спецыялістаў-матэматыкаў ў Беларусі пачалася ў 1923 годзе з адкрыццём у БДУ Фізіка-матэматычнага факультэта. У кастрычнiку 1958 года Фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены на Фізічны і Матэматычны. У маі 1970 года на базе трох кафедраў Матэматычнага факультэта быў выдзелены Факультэт прыкладной матэматыкі. У 1975 году Матэматычны факультэт у сувязі з увядзеннем аддзялення механікі перайменаваны ў Механіка-матэматычны.