Румынская рэвалюцыя 1989 года: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Румынская рэвалюцыя 1989 года''' ({{lang-ro|Revoluţia română din 1989}}) — антыкамуністычнае паўстанне, я...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:47, 12 чэрвеня 2020

Румынская рэвалюцыя 1989 года (рум.: Revoluţia română din 1989) — антыкамуністычнае паўстанне, якое прывяло да звяржэння ўраду прэзыдэнта Сацыялістычнай рэспублікі Румыніі Мікалае Чаўшэску.

Кіраўніцтва СССР падтрымала румынскую рэвалюцыю[1].

Румынія з’яўляецца адзінай краінай Усходняй Еўропы, дзе сацыялістычны рэжым быў зрынуты ў выніку народнага паўстання, а былы лідэр быў пакараны смерцю.

Гісторыя

Непасрэднай падставай дзеля рэвалюцыі сталі хваляванні румынскіх венграў у Цімішаары. У час рэвалюцыі Чаўшэску здолеў збегчы на верталёце са сталіцы, але ў выніку быў схоплены румынскім войскам і, разам са сваёй жонкай Еленай паўстаў перад трыбуналам[2]. Трыбунал абвінаваціў Чаўшэску ў злачынствах супраць дзяржавы, генацыдзе ўласнага народа, адкрыцці таемных рахункаў у замежных банках і падрыве нацыянальнай эканомікі[3][4][5].

25 снежня 1989 года Мікалае Чаўшэску быў расстраляны разам з жонкай Аленай Чаўшэску па прыгаворы трыбунала, праз некалькі гадзін пасля суда; уся яго маёмасць была канфіскавана. Смерць Чаўшэску адзначыла заканчэнне шэрагу антыкамуністычных рэвалюцыяў, якія адбыліся ў 1989 годзе ва Усходняй Еўропе. Спешны паказальны працэс і мёртвыя Чаўшэску былі запісаны на відэа і жудасныя кадры адразу паказалі тэлеканалы ў многіх заходніх краінах.

Зноскі

  1. События в Румынии (1989)
  2. Лабиринт. Почему поторопились расстрелять Николая Чаушеску. журнал "Планета" (Декабрь 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 24 марта 2013.
  3. 1989: Romania's 'first couple' executed. BBC. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 6 лістапада 2007. (англ.)
  4. Chehabi, Houchang E. (1998). Sultanistic Regimes. Johns Hopkins University Press. p. 242. ISBN 978-0801856945. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |pages= і |page= specified (даведка) (англ.)
  5. Chirot, Daniel (1996). Modern Tyrants: the power and prevalence of evil in our age. Princeton University Press. p. 258. ISBN 978-0691027777. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |pages= і |page= specified (даведка) (англ.)

Спасылкі