Васіль Каваль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up з дапамогай AWB
др паставіла Ё і выправіла на Ў
Радок 4:
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Родная сястра пісьменніка, Марыя Пятроўна (1913 г. н.) успамінала: «Наша маці — Ульяна Піменаўна — родам з вёскі [[Халмы]] Горацкага раёна. Нарадзіла яна траіх дзяцей. Брат Фадзей (1911 г. н.) працаваў настаўнікам у вёсцы Шарыпы i Масалыкі Горацкага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны пайшоў у партызаны. Затым быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у 171 гвардзейскім палку 31 Віцебскай гвардзейскай стралковай дывізіі. 25 красавіка 1945 года памёр ад ран i пахаваны недалёка ад горада [[Пілаў]]»<ref>Ліўшыц, Уладзімір. Сын вёскі. Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці пісьменніка Васіля Каваля — Орша: 1998. С. 8</ref>.
Бацька — ПетрПётр Кліменцьевіч родам з вёскі Сава. У 1931 годзе быў арыштаваны першы раз i асуджаны на 5 гадоў зняволення за «шкодніцтва», «развал калгаснага ладу», а ў лістападзе 1937 года быў расстраляны ў Оршы і рэабілітаваны ў 1989 годзе. <ref> Памяць. Горацкі раён — Мн.: 1996.С.345.</ref>.
 
=== Раннія гады ===
Васіль вучыўся ў вясковай школе, а пасля — у Шышаўскай II ступені i ў Горацкай, дзе скончыў у 1924 годзе 8 груп. У 1925 годзе быў залічаны студэнтам 1-га курса [[Магілёўскі педтэхнікум|Магілёўскага педтэхнікум]]а. Але вучыцца давялося нядоўга. «Цяжка захварэла маці, — успамінае яго сястра Марыя Пятроўна, — i як толькі аб гэтым даведаўся Васіль, ён пешшу прыйшоў з Магілёва». «Вырашыў пакінуць вучобу, — паведаміў ён родным. — Пабуду дома, пакуль маці хварэе. А вучыцца яшчэ паспею»<ref>Ліўшыц, Уладзімір. Сын вёскі. Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці пісьменніка Васіля Каваля — Орша:1998. С.12.</ref>.
З вясны да восені 1925 года, калі ён вучыўся на агульнаадукацыйных курсах пры [[Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі]] уў Горках. У Горках у 1926 годзе Каваль пазнаёміўся з Максімам Гарэцкім, які ў кнізе «„Маладняк“ за пяць гадоў» прысвяціў яго творчасці некалькі старонак. М.Гарэцкі сведчыць, што «…хадзіў Васіль Каваль, яшчэ ў сялянскай світцы, на зборкі беларускага літаратурнага гуртка ў акадэміі i на зборкі тутэйшых маладнякоўцаў»<ref> Гарэцкі, Максім. Успаміны. Артыкулы. Дакументы — Мн.:1984. С.275.</ref>.
Жывучы са снежня 1925 года ў роднай вёсцы, В. Каваль займаўся сельскагаспадарчай працай, працаваў у сельскім выканкаме. У гэты час ён уступіў у камсамол i Саўская ячэйка ЛКСМБ абрала яго сакратаром.