Язэп Найдзюк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 4:
 
== Біяграфічны нарыс ==
Вучыўся ў сярэдняй школе ў [[Бойдаты|Бойдатах]] і [[Вярэйкі|Вярэйках]] Ваўкавыскага павета. Пасля сканчэння школы (1923) паступіў у Ваўкавыскую настаўніцкую семінарыю, аднак з фінансавых прычын быў вымушаны перапыніць навучанне. Увосень 1925 перабраўся ў [[Вільня|Вільню]], напачатку працаваў на транспарце. Як вольны слухач, навучаўся на {{нп5|гістарычны факультэт Віленскага ўніверсітэта|гістарычным факультэце Віленскага ўніверсітэта|en|Vilnius University Faculty of History}}. Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, чаму спрыялі беларускія дзячаы ў Вільні [[Ф. Ярэміч]] і [[А. Станкевіч]]. Працаваў друкаром у [[Беларуская друкарня імя Ф. Скарыны|Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны]], хутка стаў яе дырэктарам (1926—1941). Належаў да [[БХД, 1917|БХД]]. Рэдагаваў часопіс [[Шлях моладзі (1929)|«Шлях моладзі»]] (1929-39), адзін з найбольш папулярных у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Часопіс быў зачынены польскімі ўладамі, у жніўні 1939 рэдактар Я. Найдзюк, выдаўцы і члены рэдакцыйнай калегіі арыштаваныя і зняволеныя ў [[Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер]]. Вызвалены пасля заняцця Бярозы часцямі Чырвонай Арміі (верасень 1939), вярнуўся ў Вільню, працягваючы працу ў беларускіх нацыянальных арганізацыях, таксама пасля перадачы Вільні савецкім урадам Літве. Аўтар папулярнага нарысу гісторыі Беларусі «[[Беларусь учора і сяньня|Беларусь учора і сяння]]» (1940, лацінкай).
 
У час [[2СВ|II сусветнай вайны]] з восені 1941 жыў у [[Мінск]]у, працаваў у школьным інспектараце. Спачатку займаўся выданнем часопіса [[Беларуская школа (1942)|«Беларуская школа»]], які меў кампенсаваць нястачу дазволеных акупацыйнымі ўладамі падручнікаў. З канца 1942 стаў тэхнічным кіраўніком «[[Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі]] ў Менску» (ВШПЛМ), супрацоўнічаў з мінскімі газетамі. Быў намеснікам члена Галоўнай рады [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]]. У 1943 (на вокладцы 1944) у Мінску было выпушчана (кірылічным шрыфтам) 2-е, значна пашыранае, выданне кнігі «[[Беларусь учора і сяньня|Беларусь учора і сяння]]», якая ў 1944 выкарыстоўвалася як падручнік у школах на тэрыторыі [[Генеральная акруга Беларусь|Генеральнай акругі Беларусь]].<ref>Кніга Я. Найдзюка выйшла пад рэдакцыяй I. Сівіцы, польскага немца, работніка аддзела культуры і палітыкі генеральнага камісара Беларусі. І. Сівіца паправіў тэкст у кірунку, які адпавядаў нямецкай акупацыйнай палітыцы.</ref>
 
Улетку 1944 выехаў у Германію, жонка з дзецьмі засталася ў Беларусі. Пасля вайны Я. Найдзюк, хаваючыся ад савецкай дзяржбяспекі, пераехаў у Польшчу дзе жыў у Інаўроцлаве пад імем ''Юзафа Александровіча''. Ад 7 чэрвеня 1945 працаваў у Куяўскай друкарні ў Інаўроцлаве<ref>[http://www.inowroclaw.info.pl/aktualnosci.php?akcja=news&id=1627 Pamięci Józefa Aleksandrowicza] // Сайт inowroclaw.info.p</ref>, у перыяд ([[1955]]—[[1971]]) — яе дырэктарам.<ref>[https://picasaweb.google.com/108725066961292559339/WcGRFE#5066002987005287234 Józef Aleksandrowicz-Jazep Najdziuk] // Мемарыяльная шыльда ў Інаўроцлаве</ref> Быў вядомым у горадзе спецыялістам-паліграфістам. Займаўся мясцовым краязнаўствам («Inowroclaw i okolice»). Пісаў артыкулы ў беларускую эмігранцкую прэсу, сувязь з беларускім рухам падтрымліваў праз свайго брата [[Чэслаў Найдзюк|Чэслава Найдзюка]], які жыў у Амерыцы. Вёў ліставанне з [[Л. Геніюш]], [[Ю. Туронак|Ю. Туронкам]], К. Грынкевічам<!--Казімір Грынкевіч з Новага Двара--> і інш. Аўтар некролагаў, ўспамінаў, захаваліся дзённікі Юзафа Александровіча, а таксама папулярны падручнік гісторыі Беларусі для моладзі «Пазнавайма гісторыю беларускага народу» (напіс. 1960-я, застаўся ў рукапісе).