Іван Касяк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 29:
З лета [[1944]] года ў эміграцыі. У [[Германія|Германіі]] адзін з кіраўнікоў Беларускага праваслаўнага аб’яднання. Не прызнаў аднаўлення [[БАПЦ]] пад кіраўніцтвам [[Сергій (Ахатэнка)|Сергія (Ахатэнкі)]] і аднаўлення [[Рада БНР|Рады БНР]] пад кіраўніцтвам [[М. Абрамчык]]а. У траўні [[1948]] г. узяў удзел у аднаўленчым Пленуме [[БЦР]], у [[1948]]—[[1951]] гг. узначальваў Сакратарыят БЦР.
 
У [[1949]] г. выехаў у [[ЗША]]. Спачатку жыў у [[Нью-Ёрк]]у, затым з [[1978]] г. — у Рывер-Форэсце (Ілінойс). З [[30 чэрвеня]] [[1957]] г. да [[13 сакавіка]] [[1989]] г. старшыня [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі|Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі]] . Быў сябрам [[Беларускі вызвольны фронт|Беларускага вызвольнага фронту]], браў удзел у [[антыкамунізм|антыкамуністычных]] канферэнцыях у розных краінах свету, куды ездзіў за свой кошт. Аўтар кніг «З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу» (1956), «Byelorussia: historical outline…» (1989), «Другая сусветная вайна на Беларусі і паваенны час» (выдрукавана ў кнізе «[[Беларусь учора і сяньня]]», [[Менск]], 1993).
 
Памёр [[13 сакавіка]] [[1989]] года. Пахаваны на [[Беларускія могілкі (Саўт-Рывер)|Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы]]<ref>{{Крыніцы/Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі}}</ref>.